Царква Сьвятой Ганны (Ялова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква
Царква Сьвятой Ганны
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Ялова
Каардынаты 52°36′31″ пн. ш. 24°16′0″ у. д. / 52.60861° пн. ш. 24.26667° у. д. / 52.60861; 24.26667Каардынаты: 52°36′31″ пн. ш. 24°16′0″ у. д. / 52.60861° пн. ш. 24.26667° у. д. / 52.60861; 24.26667
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́й Га́нны — праваслаўная царква на могілках у вёсцы Ялова Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў гонар Сьвятой праведнай Ганны ў 1871 годзе. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідзтва.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм зьяўляўся прыпісным да Шарашоўскае парафіі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Храм пабудаваны з сасновага бруса. Кампактны прастакутны ў пляне аб’ём пераходзіць у трохкантовую апсыду, трохвальмавае пакрыцьцё якой плястычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёму. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценьне», пад якім разьмешчаны прастакутны ўваходны праём. Справа ад уваходу разьмяшчаецца паўзашклёная вэранда з асобным уваходам. Сьцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 чэрвеня 1961 году дзеючая прыпісная царква ў в. Ялова была зьнятая з уліку Берасьцейскім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Сьвятой Ганны ў в. Ялова.

Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці Сьвятой праведнай Ганны, на трэці дзень Сьвятой Пасхі, Сьвятой Троіцы і Раства.