Царква Сьвятых Барыса й Глеба (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Царква
Сьвятых Барыса й Глеба
Барысаглебская царква
Барысаглебская царква
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′42″ пн. ш. 23°49′6″ у. д. / 53.67833° пн. ш. 23.81833° у. д. / 53.67833; 23.81833Каардынаты: 53°40′42″ пн. ш. 23°49′6″ у. д. / 53.67833° пн. ш. 23.81833° у. д. / 53.67833; 23.81833
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка царква
Першае згадваньне 1184 год
Стан дзейсная, рэстаўруецца
Сайт Афіцыйны сайт
Сьвятых Барыса й Глеба на мапе Беларусі
Сьвятых Барыса й Глеба
Сьвятых Барыса й Глеба
Сьвятых Барыса й Глеба
Commons-logo.svg Сьвятых Барыса й Глеба на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Барыса й Глеба, Барысаглебская, Калоская, Каложская, Калажанская царква, Каложаправаслаўны храм у цэнтральнай частцы Горадні.

Выбітны ўзор старажытнарускага мураванага дойлідзтва другой паловы XII стагодзьдзя. Разьмешчаная на высокім стромкім беразе Нёмана, захавалася ня цалкам: яе скляпеньні і глава зьніклі даўно, паўднёвая і частка заходняй сьцяны абрынуліся ў раку праз апоўзень у 1853 г.

Другая назва храму Каложа паходзіць ад назвы перадмесьця Ноўгараду, адкуль у 1406 року Вітаўт перасяліў мяшканцаў у Горадню[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Того ж року Городен погорів увесь і церква кам’яна од мигання блискавки і ударів грому»[2] — апавядаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1184 рокам. Аднак пэўна невядома, ці вядзецца пра Горадню і канкрэтна пра Калоскую царкву. Высьвечаная верагодна ў гонар духоўных заступнікаў Барыса і Глеба Ўсевалодавічаў, у часы кіраваньння якіх, як лічаць, царква была заснаваная.

Пасьля руйнаваньня крыжакамі на пачатку XVI стагодзьдзя была рэканструяваная коштам Богуша Багавіцінавіча пад кіраўніцтвам гарадзенскага кашталяна Давыда Гарадзенскага. У той час пры царкве існаваў манастыр, якому, з павагі да яго даўнасьці, вялікі князь літоўскі Аляксандар Ягелончык падараваў маёнтак Чашчаўляны ў 1500 року. Пазьней і кароль Жыгімонт I Стары адорваў манастыр у 1508 і 1538 роках.

У 1569 року пры царкве заснаваны Калоскі манастыр(pl) айцоў-базылянаў.

Разьліў Нёмана ў 1720 року прывёў да падмываньня ўзгорку, на якім разьмешчаны храм, ад чаго той пахіліўся.

У 1839 року манастыр быў зачынены расейскаю ўладаю. Храм перададзены Расейскай праваслаўнай царкве.

У 18531859 роках царква была часткова зруйнаваная з прычыны зруху, абвалілася частка заходняй сьцяны і скляпеньняў.

Цягам 18721873 рокаў рэканструяваная. У апсідзе створаная капліца Сьвятых Барыса і Глеба.

Зноў часткова абвалілася ў 1889 року.

У 1897 року бераг умацаваны. Цягам 18891911 рокаў адсутныя мураваныя сьцены адноўленыя ў дрэве.

Паўторна рэстаўрацыйныя працы праведзеныя ў 19341939 роках.

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР храм быў закінуты, пакуль пасьля Другой сусьветнай вайны ня быў перададзены Гарадзенскаму абласному гістарычнаму музэю. У царкве была створаная экспазыцыя, прысьвечаная навуковаму атэізму і антырэлігійнай прапаґандзе.

У 1979 року памяшканьне храму перададзена Рэспубліканскаму музэю атэізму й гісторыі рэлігіі.

Набажэнствы ў царкве адноўленыя з 1991 року[3]. У 1999 годзе Нацыянальны банк РБ адбіў манэту, прысьвечаную Барысаглебскай царкве.

Работы па кансэрвацыі і рэстаўрацыі храму трываюць да цяперашняга часу.

У 2004 року царква Сьвятых Барыса і Глеба ўнесеная ў папярэдні сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў катэгорыі «Культура»[4].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калоская царква ўяўляе сабой крыжова-купальны храм, трохапсідны і шасьціслупавы. Кладка сьценаў выкананая з плінфы, выкарыстаная таксама цэгла ў дэкаратыўных мэтах. Царква звонку неатынкаваная, што дазваляе бачыць дэкаратыўныя вартасьці яе поліхромнай кладкі. Да нашага часу не не дайшлі першапачатковая галоўка і скляпеньні, а таксама частка сьцяны, абрушанай у выніку апоўзьню. Пры рэстаўрацыі ў 1870 року былі адкрытыя дамангольскія фрэскі ў конхах.

Архітэктура царквы ня мае аналягаў сярод захаваўшыхся пабудоваў і нагадвае кампазыцыю больш раньнягя гарадзенскага сабору — Ніжняй царквы, вядомай з археалягічных дасьледаваньняў. Гэты факт дае магчымасьць выказаць здагадку пра існаваньне ў канцы XII стагодзьдзя ў Гародні адасобленай архітэктурнай школы(ru), на якую часткова ўплываў раманскі стыль.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле іншае вэрсіі, царква атрымала сваю назву ад урочышча Каложань, у якім была збудаваная царква. Урочышча нібыта была ў пашане паганцаў, а ягоная назва паказвала на тое, што ў гэтым месцы б’е шмат крыніцаў.
  2. ^ Літопис руський за Іпатським списком. Пер. Л. Махновця
  3. ^ О храмах гродненского городского благочиния(рас.)
  4. ^ SS. Boris and Gleb (Kalozha) Church in the city of Hrodna(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  410Г000004

Commons-logo.svg  Царква Сьвятых Барыса й Глеба (Горадня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў