Церак Грозны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Расеі Церак
Logo terek grozny.png
Поўная назва АНО «Республиканский футбольный клуб „Терек“ имени Ахмата Абдулхамидовича Кадырова»
Заснаваны 1958
Горад Грозны, Расея
Стадыён Ахмат-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Галоўны трэнэр Рашыд Рахімаў
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2013—2014 12 месца
Афіцыйны сайт

Церак (па-расейску: Терек) — расейскі футбольны клюб з гораду Грозны, Чачэнія. Заснаваны ў 1958 годзе. Уладальнік Кубка Расеі 2004 году. Першапачаткова клюб выступаў пад назовам «Дынама», а потым «Нафтавік».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Дынама» быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1948 годзе каманда зьмяніла назву на «Нафтавік», а ў 1958 — на «Церак». У канцы 1989 году Церак быў набыты бізнэсоўцам Булатам Чагаевым. У гады фактычнай незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя футбольны клюб не ўдзельнічаў у чэмпіянатах Расеі, а выступаў у Вышэйшай лізе ЧРІ[1]. Слых аб тым, што ў складзе «Церака» гуляў Шаміль Басаеў, не мае пад сабой ніякай асновы. Ён мог згуляць таварыскі матч на нейкім сьвяце, напрыклад у дзень незалежнасьці Ічкерыі, 6 верасьня[2].

У 2001 годзе клюб быў адроджаны. З-за таго, што стадыён у Грозным не адказваў неабходным патрабаваньням да гульняў Чэмпіянату Расеі, клюб праводзіў хатнія матчы ў Чаркеску, Лермантаве й Пяцігорску, матчы з эўрапейскімі клюбамі праводзіліся ў Маскве. У сакавіку 2008 году ў Грозным быў адкрыты рэканструяваны стадыён імя Султана Білімханава (былы стадыён «Дынама»), які стаў хатнім стадыёнам «Церака».

У 2004 годзе «Церак» стаў уладальнікам Кубка Расеі, абыграўшы ў фінале самарскія «Крылы Саветаў» зь лікам 1:0. Касьцяк той каманды складалі ўзроставыя футбалісты. У 2004 годзе «Церак» удзельнічаў у розыгрышы Кубка УЭФА. У другім кваліфікацыйным раундзе «Церак» сустракаўся з польскай камандай «Лех», якую абыграў у абодвух матчах (1:0; 1:0); ў першым раундзе Кубка УЭФА саступіў швайцарскай камандзе «Базэль» (1:1; 0:2). У сэзоне 2005 году клюб заняў 16 месца й вылецеў у Першы дывізіён. У сэзоне 2007 году «Церак» заняў 2 месца й атрымаў права выступаць у Прэм’ер-Лізе.

У 2006 годзе футбольнаму клюбу прысвоена імя першага Прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Героя Расеі Ахмата Кадырава.

Першы пасьляваенны матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля доўгага перапынку, зьвязанага з палітычнай сытуацыяй у рэспубліцы, «Цераку» ў 2008 годзе было афіцыйна дазволена праводзіць матчы ў Грозным. На стадыёне імя Султана Білімханова 14 сакавіка адбыўся матч першага тура расейскай Прэм’ер-Лігі паміж «Церакам» і «Крыламі Саветаў». Падрыхтоўцы матчу папярэднічалі асаблівыя меры па забесьпячэньні бясьпекі, у прыватнасьці, было прынята рашэньне глушыць мабільную сувязь.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 4 сакавіка 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Яраслаў Гадзюр 1985
3 Сьцяг Камэруну Аб Адольф Тэйку (ар. Чарнаморац) 1990
4 Сьцяг Фінляндыі Аб Юхані Ояла 1989
6 Сьцяг Бразыліі ПА Адылсан Варкен 1987
7 Сьцяг Расеі ПА Халід Кадыраў 1994
8 Сьцяг Бразыліі ПА Маўрысіё 1988
9 Сьцяг Бразыліі Нап Аілтан 1984
10 Сьцяг Бразыліі ПА Кану 1987
13 Сьцяг Расеі Аб Фёдар Кудрашоў 1987
14 Сьцяг Марока ПА Ісмаіл Айсаці 1988
15 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Сямёнаў 1989
16 Сьцяг Расеі Бр Яўген Горадаў 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Абляй Мбэнге 1992
18 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Жэрэмі Бакіля 1988
19 Сьцяг Расеі ПА Алег Іваноў 1986
21 Сьцяг Расеі ПА Далер Кузяеў 1993
22 Сьцяг Сэрбіі Нап Марка Шчэпавіч (ар. Алімпіякос) 1991
23 Сьцяг Уругваю ПА Факунда Пірыс 1990
24 Сьцяг Польшчы Аб Марцін Камароўскі 1984
31 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Рыбус 1989
33 Сьцяг Расеі Бр Віталь Гудзіеў 1995
40 Сьцяг Расеі Аб Рызван Уцыеў 1988
55 Сьцяг Расеі ПА Ігар Лебядзенка 1983
93 Сьцяг Расеі Нап Апці Ах’ядаў 1993

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Политический мониторинг: Чеченская Республика. IGPI.RU
  2. ^ Окопная правда чеченской войны: Сборник / сост. А. Н. Волынец, А. С. Тишин. — М:Яуза-пресс, 2007. ст. 217 — ISBN 978-5-903339-71-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]