Цзыўай Со

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цзыўай Рафаэль Со
Tszwai So
Род дзейнасьці брытанскі архітэктар
Дата нараджэньня 1981
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар
Навуковая сфэра архітэктура[1], архітэктурны дызайн[d][1] і art of drawing[d][1]
Узнагароды Розныя брытанскія архітэктурныя прэміі: AIA UK Young Architect of the Year, New London Award, RIBA Journal Rising Star Award, RIBA Award

Цзыўай Рафаэль Со (па-ангельску: Tszwai So) — брытанскі архітэктар, аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане, пабудаванай і асьвечанай у 2016 г.

Беларускі грэка-каталіцкі храм у Лёндане, пабудаваны паводле праекту Цзыўая Со

Нарадзіўся ў Кітаі, у дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў у Ганконг. Скончыў Унівэрсытэт Ганконга і навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце. У 2011 годзе заснаваў у Лёндане архітэктурнае бюро Spheron Architects.[2]

Цзыўай Со і ягоныя працы атрымалі шэраг узнагародаў. У 2017 годзе America Institute of Architects назваў Цзыўая Со найлепшым брытанскім архітэктарам, малодшым за 40. Праект Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народа атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў.[3]

Прыхаджанін Беларускай грэка-каталіцкай царквы.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]