Цумань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цумань
укр. Цумань
Герб Цумані
Першыя згадкі: 1557
Краіна: Украіна
Вобласьць: Валынская
Раён: Ківерцаўскі
Плошча: 34,17 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6500 чал.
шчыльнасьць: 190,23 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3365
Паштовы індэкс: 45233
КОАТУУ: 0721855700
Геаграфічныя каардынаты: 50°50′0″ пн. ш. 25°53′0″ у. д. / 50.83333° пн. ш. 25.88333° у. д. / 50.83333; 25.88333Каардынаты: 50°50′0″ пн. ш. 25°53′0″ у. д. / 50.83333° пн. ш. 25.88333° у. д. / 50.83333; 25.88333
Цумань на мапе Ўкраіны
Цумань
Цумань
Цумань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Цумань[1] (па-ўкраінску: Цумань) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ківерцаўскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ў гістарычных крыніцах Цумань згадваецца ў 1557 годзе. Тады тут налічвалася 14 двароў, зь іх 6 — у той час яшчэ не запрыгоненых сялянаў, 8 двароў належалі зьбяднелым сялянам-агароднікам, якія за карыстаньне невялікімі зямельнымі надзеламі (агародамі) плацілі штогод па 4 грошы, а таксама натуральны падатак. У 1583 годзе Цумань была ўласнасьцю Радзівілаў. Тады тут дзейнічалі 2 млыны і 5 руднікоў па здабычы балотнай жалезнай руды. Насельніцтва Цумані займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, смалакурэньнем, цясьлярствам, бондарствам, вырабам рэчаў хатняга ўжытку, як для ўласных патрэб, так і на продаж. Разьвіцьцё рамёстваў і гандлю спрыяла росту колькасьці насельніцтва. У першай палове XVII стагодзьдзя ў вёсцы ўжо налічвалася 90 дымоў. У адміністрацыйным дачыненьні Цумань уваходзіла ў склад Алыцкай воласьці.

Сяло атачалі вялікія лясныя масівы, непралазныя пушчы, таму тут хавалася шмат зьбеглых сялянаў. У гэтых лясах у час паўстаньня 1594-1596 гг. базіраваліся атрады Севярына Налівайкі.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цумань у складзе Валыні адышла да Расеі. Акрамя памешчыкаў, буйным землеўладальнікам у Цумані і ваколіцах была царква, якой у першай палове XIX ст. належала больш за 70 дзесяцін зямлі, якую апрацоўвалі сяляне. Напярэдадні рэформы 1861 году, у Цумані налічвалася ўсяго 47 двароў і 393 жыхара.

Падчас Першай сусьветнай вайны праз Цумань і суседнія вёскі праходзіла лінія фронту.

З 1920 па 1939 гг. Цумань уваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, і адносілася да Луцкага павету. Паводле зьвестак польскай статыстыкі, на 30 верасьня 1921 году ў вёсцы налічвалася 204 жылыя дамы і 1141 жыхар.

Лясныя масівы ў ваколіцах Цумані былі з 1943 году тэрыторыяй дзеяньняў УПА і яе баёў з нямецкімі войскамі і савецкімі партызанамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]