Цыбуляж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цыбу́ляж (па-польску: cebularz) — пшанічны пірог, страва габрэйскай кухні, цяпер распаўсюджаная ў Люблінскім рэгіёне.

Рэцэпт прыгатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеста:

Начыньне:

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За дзень-два перад выпяканьнем цыбуляжу гатуецца начыньне. Цыбулю абварыць у кіпені (5 хвілін) і адцадзіць, гарачую перакласьці ў слоік і перамяшаць з макам, алеем, дадаць соль. Калі цыбуля ахалане, паставіць у лядоўню.

Дрожджы зьмяшаць з цукрам, 2 лыжкамі мукі і часткай цёплага малака. Пакінуць дзеля падыходу.

Як розчына падыдзе, уліць яе ў муку, дадаць солі, астатнюю частку цёплага малака, растопленае масла. Разьбіць яйка, уліць у цеста, пакінуўшы лыжку на далейшую абмазку перад выпяканьнем. Цеста перамяшаць, пакінуць дзеля падыходу (каля 40 хвілін).

Цеста падзяліць на 12 частак, сфармаваць авальныя пірагі (каля 15—20 сантымэтраў у дыямэтры). Акрайчыкі пірагоў змазаць яйкам, у цэнтры выкласьці начыньне. Выпякаць пры тэмпэратуры 200 °C да падрумяньваньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі аб прадукце датычаць XIX стагодзьдзя. Выраблялі яго тады габрэі зь люблінскага Старога гораду. Потым яго вытворчасьць перастала быць зьвязана толькі з габрэямі. Цяпер гэта адна з найпапулярнейшых страваў традыцыйнай кухні ў Люблінскім ваяводзтве. 27 красавіка 2007 году страва занесеная ў сьпіс традыцыйных страваў польскай кухні, які вядзе Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]