Цынкавыя хлопчыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цынкавыя хлопчыкі
рас. Цинковые мальчики
Жанр: аповесьць
Аўтар: Сьвятлана Алексіевіч
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 1989
Асобнае выданьне: 1991
Выдавецтва: Молодая гвардия
Сэрыя: Галасы Ўтопіі
Колькасьць старонак: 175
Пераклад на беларускую: 1991
Перакладчык: Мікола Гіль[1]
Носьбіт: Папера
Папярэдні твор: «Апошнія сьведкі»
Наступны твор: «Зачараваныя сьмерцю» (1993)[2]
ISBN: 5-338-00848-3
Электронная вэрсія

«Цы́нкавыя хло́пчыкі» — дакумэнтальная аповесьць беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная вайне ў Аўганістане. Некалькі матуляў загінулых на вайне савецкіх жаўнераў падалі на аўтарку ў суд за паклёп на іх сыноў, абвінаваціўшы яе ў скажэньні іх расповяду пра сваіх сыноў. У лютым 1993 г. менская газэта «Сьцяг юнацтва» выдала супольны ліст з заступніцтвам за дапушчаныя пісьменьніцай мастацкія абагульненьні, які падпісалі Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік і Валянцін Тарас. 18 траўня 1993 г. газэта «Савецкая Беларусь» выдала артыкул «Цынкавыя сэрцы» генэрала Мікалая Чаргінца, які ў 1984—1987 гадах служыў савецкім дараднікам у Аўганістане і меў няўхвальнае меркаваньне аб аповесьці[3].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кнізе ў жанры дакумэнтальна-мастацкай прозы сабраныя ўспаміны сябровак, матак і жанок савецкіх жаўнераў — загінулых маладых хлопцаў, якія прынялі ўдзел у спэцапэрацыі СССР у Аўганістане. Аўтар не называе імёнаў сваіх суразмоўцаў — адны прасілі пра тайну споведзі, іншых яна спрабуе абараніць ад жорсткіх папрокаў.

У кнізе раскрываюцца праўдзівыя рэальныя жыцьцёвыя сюжэты пра аўганскую вайну 1979—1989 ва ўспамінах тых, чыё жыцьцё гэта вайна падзяліла на «да» і «пасьля». С. Алексіевіч асьвятляе гісторыю апошніх гадоў савецкай улады, канчаткова падарванай гэтай вайной. Яна апісвае бясконцае гора маці «цынкавых хлопчыкаў», іхняе жаданьня ведаць праўду пра тое, як і за што ваявалі і гінулі ў Аўганістане іхнія сыны.

Экранізацыі і пастановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле матываў кнігі рэжысэр Сяргей Лук’янчыкаў на студыі «Беларусьфільм» стварыў Аўганскую нізку з двух дакумэнтальных кінафільмаў:

  1. «Сорам» (1991)
  2. «Я з падпарадкаваньня выйшаў» (1992)[4]

Спэктаклі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алексіевіч, С. Цынкавыя хлопчыкі / перакл. з рас. Мікола Гіль. — Менск: Беларусь, 1991. — 175 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-338-00848-3
  2. ^ Выданьні (рас.) // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 8 лютага 2016 г.
  3. ^ Валянцін Тарас. Крыж пакаяньня // Дзеяслоў : часопіс. — Верасень 2007. — № 5 (30). — С. 191-206. — ISSN 2076-1309.
  4. ^ Светлане Алексиевич — 65 (рас.). Хартыя’97 (31 траўня 2013). Праверана 7 лютага 2016 г.
  5. ^ а б Театр (рас.) Светлана Алексиевич. Персональная страница Праверана 7 лютага 2016 г.
  6. ^ С.Алексиевич. Цинковые мальчики. Исповедь (рас.). Чернігівський Молодіжний Театр. Праверана 7 лютага 2016 г.
  7. ^ The performance : Des cercueils de zinc (фр.). Bibliothèque nationale de FranceПраверана 7 лютага 2016 г.
  8. ^ Mort à la guerre en temps de paix (фр.). Le Centre national du Théâtre. Праверана 7 лютага 2016 г.
  9. ^ The performance : Les cercueils de zinc (фр.). Bibliothèque nationale de France. Праверана 7 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]