Цьяндучэнг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цьяндучэнг
кіт. 浙江天都城
Від на места
Від на места
Дата заснаваньня: 2007
Мясцовая назва: Маленькі Парыж, Парыж у Кітаі
Краіна: КНР
Правінцыя: Чжэцьзян
Плошча: 31 км²
Насельніцтва
колькасьць: 2000 чал.
шчыльнасьць: 64,52 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 30°24′0″ пн. ш. 120°12′0″ у. д. / 30.4° пн. ш. 120.2° у. д. / 30.4; 120.2Каардынаты: 30°24′0″ пн. ш. 120°12′0″ у. д. / 30.4° пн. ш. 120.2° у. д. / 30.4; 120.2
Цьяндучэнг на мапе Кітаю
Цьяндучэнг
Цьяндучэнг
Цьяндучэнг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Цьяндучэнг (па-кітайску: 天都城) — места ў акрузе Ханчжоў правінцыі Чжэцьзян (Кітайская Народная Рэспубліка)[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від Цьяндучэнгу з вышыні птушынага палёту

Будаўніцтва Цьяндучэнгу пачалося ў 2007 року і стала працягам сэрыі малпаваньняў у Кітаі сусьветна вядомых гарадоў іншых краінаў. Падобнае захапленьне ўласьцівае для Кітаю яшчэ з часоў дынастычнай эпохі.

Места ўяўляе сабой ахоўваную зону(en) пад сталіцай правінцыі Чжэцьзян — местам Ханчжоў. Галоўнай славутасьцю Цьяндучэнгу ёсьць 108-мэтровая копія Эйфэлевай вежы і 31 км² архітэктуры, фантанаў і ляндшафтаў у парыскім стылі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места было расплянаванае і збудаванае ў разьліку на 10 000 жыхароў[2], аднак цяпер у ім пражывае ня болей за 2000 чалавек, большасьць зь якіх «працуе» на парку забаваў у францускім стылі непадалёк[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Paris In China: Tianducheng Is An Eerie, Abandoned City Of Lights Clone (анг.). The Huffington PostПраверана 15 кастрычніка 2013 г.
  2. ^ Eiffel Tower replica looms over China’s Parisian-style ghost town, NBC News
  3. ^ China's Replica of Paris Is Now an Eerily Depressing Ghost Town (анг.). Gizmodo. Праверана 15 кастрычніка 2013 г.