Цэнтар малых плянэтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэ́нтар малы́х плянэ́таў (ЦМП; па-ангельску: Minor Planet Center, MPC) знаходзіцца ў Сьмітсанаўскай астрафізычнай абсэрваторыі (SAO), якая зьяўляецца часткай Гарвард-Сьмітсанаўскага цэнтру астрафізыкі (CfA) разам з Гарвардзкай унівэрсытэцкай абсэрваторыяй (HCO).

Гэта афіцыйная арганізацыя пры садзейнічаньні Міжнароднага астранамічнага зьвязу, зьбірае і сыстэматызуе зьвесткі назіраньняў за малымі целамі Сонечнай сыстэмы і камэтамі, вылічвае іх арбіты і публікуе гэту інфармацыю праз цыркуляр малых плянэтаў. Яна падтрымлівае бясплатныя анлайн-сэрвісы для назіральнікаў, каб дапамагчы ім у назіраньні за малымі плянэтамі і камэтамі. Поўны каталёг арбітаў малых плянэтаў (MPCORB) можа быць свабодна загружаны.

Цэнтар малых плянэтаў быў заснаваны ва ўнівэрсытэце Цынцынаці ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Пола Гэрджэта. Пасьля сыходу Гэрджэта ў адстаўку ў 1978 годзе Цэнтар быў пераведзены ў Сьмітсанаўскую астрафізычную абсэрваторыю, кіраўніком прызначаны Браян Марсдэн. З 2006 году дырэктарам ЦМП зьяўляецца Цімаці Спар.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]