Цюмень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цюмень
Цюмень
Coat of Arms of Tyumen (Tyumen oblast) (2005).png Flag of Tyumen (Tyumen oblast).png
Герб Цюмені Сьцяг Цюмені
Вобласьць: Цюменская
Плошча: 235 км²
Насельніцтва: 609 650 (2012)
Тэлефонны код: +7 3452
Паштовы індэкс: 625000
Аўтамабільны код: 72
Геаграфічныя каардынаты: 57°09′00″ пн. ш. 65°32′00″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.533333° у. д. / 57.15; 65.533333Каардынаты: 57°09′00″ пн. ш. 65°32′00″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.533333° у. д. / 57.15; 65.533333
Цюмень на мапе Расеі
Цюмень
Цюмень
Цюмень
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Цюмень (па-расейску: Тюмень) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Цюменскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці.

Горад зьяўляецца чыгуначным вузлом Трансыбірскай магістралі, а таксама адміністрацыйным і дзелавым цэнтрам найбуйнейшага нафтагазаздабываючага рэгіёну. Цюмень ёсьць неафіцыйнай «нафтагазавай сталіцай» Расеі. У горадзе маецца міжнародны аэрапорт «Рошчына».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIIIXVI стагодзьдзях на беразе ракі Цюменкі знаходзілася сталіца цюменскага ханства Чынгі-Тура. Упершыню назва «Цюмень» згадваецца ў 1406 годзе ў Архангелагорадзкім летапісу.

Будаўніцтва расейскага Цюменскага астрогу было распачата 29 ліпеня 1586 году недалёка ад Чынгі-Туры, паводле загаду цара Фёдара Іванавіча. Цюмень была пастаўлена на старажытным шляху зь Сярэдняй Азіі ў Паволжа, на гэтак званым «Цюменскім валокі», за які ішла барацьба паміж качэўнікаў паўднёвай Сыбіры. Водныя артэрыі зьвязвалі Цюмень зь землямі Ускрайняй Поўначы й Далёкага Ўсходу.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі горада зьяўляецца нафтагазавая прамысловасьць. У горадзе разьмешчаны штаб-кватэры або прадстаўніцтва здабыўных і транспартных прадпрыемстваў нафтагазавай галіны, як то «Захсібгазпрам», «Лукойл-Уралнафтапрадукт», ААТ «Тюменнафтагаз», ТАА «Тюменндідзіпрагаз», філіял ААТ «ТНК-BP Менеджмент» — «ТНК-BP Сібір». У горадзе працуе Анціпінскі нафтаперапрацоўчы завод.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цюменьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў