Цярэнці Луцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цярэнці Луцэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1991(1991-04-19)[1] (32 гады)
Рост 193 см
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008 Менск-2 25 (8)
2009—2014 Дынама Менск 10 (0)
2012 Гомель 0 (0)
2012 Віцебск 13 (3)
2013 Гомель 19 (1)
2014 Бяроза-2010 30 (10)
2015—2016 Мікашэвічы 39 (7)
2016 Тарпэда-БелАЗ 14 (6)
2017 Нэфтчы Фэргана[d] 5 (0)
2017 Менск 13 (0)
2018 Смалявічы 23 (1)
2019 Гомель 24 (3)
2020 Кызылжар 0 (0)
2020 Гомель 9 (0)
2021 Белшына 31 (5)
2022—2023 Нафтан 39 (2)
2024—4 Смаргонь 1 (0)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)
2011 Беларусь (да 21) 1 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2024.

Цярэнці Луцэвіч (нарадзіўся 19 красавіка 1991 году, Дуала, Камэрун; імя пры нараджэньні — Вабга Т’янчэн) — беларускі футбаліст камэрунскага паходжаньня, абаронца клюбу «Смаргоні».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Камэруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 году гуляў у менскіх клюбах, у асноўным за дублюючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу. У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель», дзе пераважна спаборнічаў у складзе дублю. Потым у арэндзе быў у «Віцебску», дзе быў гульцом асноўнага складу. У студзені 2013 году зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[3]. Спачатку толькі выходзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў канцы 2013 году вярнуўся ў «Дынама». У сакавіку 2014 году стаў гульцом «Бярозы-2010»[4]. У складзе бярозаўскага клюба зноў пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сэзоне 2014 году.

У студзені 2015 году склаў працоўнае пагадненьне зь мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазыцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці клюбу зышоў з каманды і неўзабаве перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 году праходзіў прагляд ва ўкраінскім клюбе «Александрыя», але камандзе не падышоў[7]. Пазьней некаторы час трэнаваўся з «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым выправіўся ва ўзбэцкі клюб «Нэфтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У чэрвені 2017 году пакінуў «Нэфтчы»[9] і неўзабаве ўзмоцніў склад «Менску»[10]. У «Менску» быў асноўным абаронцам, аднак па заканчэньні кантракта ў лістападзе 2017 году пакінуў каманду[11]. У студзені 2018 году трэнаваўся з «Смалявічамі», а ў лютым выправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспасьпяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 году падпісаўся з «Смалявічамі»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак паводле вынікаў сэзону 2018 году «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 году стаў гульцом «Гомля»[13]. Пачынаў сэзон 2019 году ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня выходзіў на замену. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[14] і неўзабаве далучыўся да казаскага клюбу «Кызылжар» зь Петрапаўла[15]. У жніўні 2020 году скасаваў кантракт з клюбам[16], гэтак і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[17], дзе звычайна выходзіў на замену. У студзені 2021 году пакінуў «Гомель»[18], пасьля чаго праходзіў прагляд у менскім «Энэргетыку-БДУ», але беспасьпяхова. У красавіку 2021 году стаў гульцом «Белшыны»[19], якой паводле вынікаў сэзону 2021 году ў якасьці трывалага гульца стартавага складу дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.

У пачатку 2022 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[20]. Паводле вынікаў сэзону 2022 году разам з камандай вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году падпісаў новы кантракт з клюбам[21]. У сакавіку 2023 году быў абраны капітанам каманды[22]. Па заканчэньні сэзону 2023 году зышоў з каманды[23]. У лютым 2024 году далучыўся да «Смаргоні»[24].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 24 5
2016 Найвышэйшая ліга 15 2
Тарпэда-БелАЗ 14 6
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 13 0
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 23 1

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2013 году зьмяніў імя і прозьвішча з Вабга Т’янчэн на Цярэнці Луцэвіч, абумовіў гэта жаданьнем узяць прозьвішча бабулі, якая яго ўзгадавала і імя, якое атрымаў пры хрышчэньні[25].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Terentiy Lutsevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/terentyi_lutsevich/
  3. ^ Игрок минского "Динамо" сменил имя, фамилию и команду (рас.)
  4. ^ Минское «Динамо» подписало Удоджи. Куган перешел в «Днепр», Луцевич — в «Березу-2010» (рас.)
  5. ^ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (рас.)
  6. ^ Луцевич перешел в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  7. ^ Терентий Луцевич не подошел "Александрии" (рас.)
  8. ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (рас.)
  9. ^ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (рас.)
  10. ^ Терентий Луцевич стал игроком "Минска" (рас.)
  11. ^ Терентий Луцевич покинул «Минск» (рас.)
  12. ^ Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей" (рас.)
  13. ^ Луцевич подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
  14. ^ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
  15. ^ Луцевич перешел в "Кызыл-Жар" (рас.)
  16. ^ Терентий Луцевич расторг контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
  17. ^ Терентий Луцевич вернулся в "Гомель" (рас.)
  18. ^ Каплунов, Луцевич, Трояков и Хотов покинули "Гомель" (рас.)
  19. ^ Терентий Луцевич продолжит карьеру в "Белшине" (рас.)
  20. ^ Никита Костомаров остаётся в «Нафтане» (рас.) Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана»
  21. ^ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-03 г.
  22. ^ «Нафтан» выбрал капитана на сезон 2023 г. (рас.) Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана»
  23. ^ Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (рас.)
  24. ^ Луцевич стал футболистом "Сморгони" (рас.)
  25. ^ Вобга Тьенчен стал Терентием Луцевичем и перешел в «Гомель» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]