Ціхань (Вэспрэм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціхань
вуг. Tihany
Ціхань
Герб вёска


Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Вэспрэм
Плошча: 27,33 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 1369 чал.
шчыльнасьць: 50,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 87
Паштовы індэкс: 8237
Геаграфічныя каардынаты: 46°54′32″ пн. ш. 17°52′45″ у. д. / 46.90889° пн. ш. 17.87917° у. д. / 46.90889; 17.87917Каардынаты: 46°54′32″ пн. ш. 17°52′45″ у. д. / 46.90889° пн. ш. 17.87917° у. д. / 46.90889; 17.87917
Ціхань на мапе Вугоршчыны
Ціхань
Ціхань
Ціхань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (вуг.)

Ціхань (па-вугорску: Tihany) — вёска на захадзе Вугоршчыны, разьмешчаная на аднайменнай паўвысьпе, на паўночным беразе возера Балатону.

Паўвыспа Ціхань[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ціхань утварылася ў выніку вульканічнай дзейнасьці і на працягу некалькіх стагодзьдзяў была выспай. Цяпер гэта паўвыспа, якая ўзвышаецца над узроўнем возера на 200 м і ўдаецца ў яго на 5 км. Ад крайняга пункту паўвыспы да супрацьлеглага берагу ўсяго 1,5 км — гэта самае вузкае месца на Балатоне.

Мястэчка Ціхань[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя мястэчка бярэ пачатак у 1055 годзе, калі кароль Андраш I са сваёй жонкай заснавалі тут абацтва. Паводле легенды, уражаная гэтымі мясьцінамі, кіеўская князёўна ўсклікнула: «Ах, якая ціхань!»[1]. І ў нашыя дні гэтыя мясьціны вядомы прыгажосьцю сваіх краявідаў, цішынёю і спакоем.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ціхань (Вэспрэм)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў