Ціхінічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціхінічы
лац. Cichiničy
Ціхінічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Ціхініцкі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 1584 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247286
СААТА: 3247872021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′7″ пн. ш. 29°51′24″ у. д. / 53.15194° пн. ш. 29.85667° у. д. / 53.15194; 29.85667Каардынаты: 53°9′7″ пн. ш. 29°51′24″ у. д. / 53.15194° пн. ш. 29.85667° у. д. / 53.15194; 29.85667
Ціхінічы на мапе Беларусі ±
Ціхінічы
Ціхінічы
Ціхінічы
Ціхінічы
Ціхінічы
Ціхінічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ці́хінічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дабрыцы. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1584 чалавекі. Знаходзяцца за за 22 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); палявая дарога злучае вёску з шашой Бабруйск — Гомель.

Ціхінічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.

Упершыню Ціхінічы ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі. У 1440-я гады маёнтак вылучылі з Рагачоўскай воласьці. Пад 1493 годам Ціхінічы (пад назвай Ціханцы) упамінаюцца ў Літоўскай мэтрыцы як маёнтак недалёк ад Рагачова. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годам паселішча значыцца ў попісе літоўскага войска.

Па 1784 годзе Ціхінічы атрымалі статус мястэчка. З 1792 году тут дзейнічала царква Сьвятога Міхала.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект царквы-мураўёўкі, 1864 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ціхінічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1824 год тут штогод праводзіліся 3 кірмашы[2], вядомыя гандлем дубленымі і простымі сялянскімі футрамі і кажухамі. Паводле інвэнтару за 1848 год Ціхінічамі валодалі Аскеркі. На 1860 год у мястэчку было 92 драўляныя будынкі, малітоўная школа, бровар. З 1864 году ў Ціхінічах працавала школа, у якой у першы год яе працы навучаліся 51, а ў 1889 годзе — 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. На 1880 год — 126 двароў, мураваня царква, 6 крамаў, паштовая кантора, прыёмны лекарскі пункт, малітоўная школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (246 двароў, царква, 2 малітоўныя дамы, 3 бібліятэкі, хлебазапасны магазын, 13 крамаў, карчма) і фальварак (13 двароў, вінакурня).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Ціхінічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ціхінічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ціхінічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі сьпіртзавод (з 1890 году), цагельня (з 1921 году), маслазавод, 2 кузьні, вятрак, шавецкая майстэрня. На 1941 год — 135 двароў.

На 2003 год у Ціхінічах было 549 двароў, на 2004 год — 584.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 556 чал.; 1860 год — 944 чал.; да 1880 год — 746 чал.[3]; 1880 год — 837 чал.; 1897 год — 988 чал. у мястэчку Ціхінічах і 274 чал. у фальварку Ціхінічах
  • XX стагодзьдзе: 1941 год — 835 чал.; 1959 год — 593 чал. у вёсцы Ціхінічах і 281 чал. у пасёлку саўгасу Ціхінічах; 1999 год — 1625 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1216 чал.[4]; 2004 год — 1490 чал.[5]; 2010 год — 1584 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ціхінічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Ціхінічаў складаецца з доўгай простай вуліцы мэрыдыянальнай арыентацыі, да цэнтру якой з усходу далучаюцца 2 шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1989—1991 гадох тут збудавалі 200 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вінакурня

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі (1811)
  • Царква Сьвятога Міхала (1792; Сьвяты Пасад)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 276.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 120.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 679.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 130.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]