Чангар (паўвостраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чанга́р або Чангарскі паўвостраў (па-ўкраінску: Чонгар, Чонгарський півострів)  — паўвостраў у паўночнай частцы затокі СівашАзоўскага мора. Адміністратыўна належыць да Генічаскага раёну Хэрсонскай вобласці.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыму, падзяляе Сіваш на дзьве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі да насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.

На паўвостраве ёсьць вёска з такой самай назваю — Чангар.

Вайсковае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чангарскі паўвостраў, разам зь Перакопскім перашыйкам ды Арабацкай стрэлкаю, зьяўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэньне. Так, падчас Савецка- ўкраінскай ды Другой сусьветнай войнаў у раёне Чангару адбываліся значныя баявыя дзеяньні.[1][2] Акрамя таго, у 1919—1920 гг. войскамі генэрала Ўрангеля, пад кіраўніцтвам францускіх інжынэраў, на прылеглых да Чангару, Цюп-Джанкойскім ды Таганаскім паўастравох Крыму быў збудаваны Чангарскія ўмацаваньні.

Асноўны артыкул: Перакопска-Чангарская апэрацыя

Паводле інфармацыі СМІ[3][4][5], падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвостраву 27 лютага 2014 году былі занятыя крымскім «Бэркутам» і расейскімі войскамі[6]. У палёх каля вёскі яны выставілі вайсковую тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.

26 сьнежня 2014 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваім тўітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]