Чапунька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Чапунька
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Іўеўскі раён
Даўжыня 38 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,2 м³/с
Плошча басэйну 311 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Ча́пунька, Шы́лве — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 311 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Прытокі: Гарача, Сіма, Вярэнка.

Пачынаецца каля мястэчка Юрацішкаў, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапуні. Даліна ў вярхоўі слабавыразная, у сярэдняй і ніжняй плынях невыразная. Абалона забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 390.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1