Чарацянка (Гомельскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарацянка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Чарацянскі
Насельніцтва: 559 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247017
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°07′38″ пн. ш. 31°16′38″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 31.27722° у. д. / 52.12722; 31.27722Каардынаты: 52°07′38″ пн. ш. 31°16′38″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 31.27722° у. д. / 52.12722; 31.27722
Чарацянка на мапе Беларусі
Чарацянка
Чарацянка
Чарацянка

Чараця́нка[1]вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Чарацянскага сельсавету. Насельніцтва 559 чал. (2004).

Знаходзіцца за 53 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Краўцоўка на лініі ГомельЧарнігаў, каля аўтадарогі ЦерахоўкаМаркавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археолягі за 2 км на поўдзень ва ўрочышчы Машкі выявілі гарадзішча, а таксама 2-е гарадзішча зь мясцовай назвай Гарадзец за 0,8—1 км на поўдзень ад вёскі, што служыць довадам засяленьня гэтых месцаў з даўніх часоў.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX ст. як вёска ў валоданьні Солтанаў. У 1848 року збудаваная драўляная царква. З 1865 року дзейнічала народная вучэльня (у 1889 року вучылася 57 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак). У 1868 року замест старой драўлянай, пабудаваная цагляная Ўсьпенская царква. У 1897 року ў вёсцы былі хлебазапасная крама, крама. У 1909 року ў Маркавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1912 року створана спажывецкае таварыства.

З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Чарацянскага сельсавету Насовіцкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року ў вёсцы працавалі, вятрак, гамарня, ваўначоска.

З 1959 року цэнтар гаспадаркі «За Радзіму».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1882 — 87 двароў, 436 жыхароў.
  • 1897 — 114 двароў, 614 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 — 703 жыхары.
  • 1959 — 438 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 193 двары, 559 жыхароў.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чарацянцы знаходзяцца 9-рочная школа, дом культуры, бібліятэка, кравецкая майстэрня, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, сталоўка, кавярня, 2 крамы, лазьня. У 1987 року збудавана новы, цагляны будынак школы.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы 193 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца з доўгай, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, вуліцы і паралельных ёй на 2-х кароткіх вуліцаў. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1987 року збудаваныя 50 цагляных дамоў, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 70 гадоў Кастрычніка
  • Інтэрнацыянальная
  • Лясная
  • Менская
  • Перамогі
  • Працоўная

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]