Чарлі і шакалядная фабрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарлі і шакалядная фабрыка
Charlie and the Chocolate Factory
Жанр: казка
Аўтар: Роалд Дал
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1964
Выдавецтва: Alfred A. Knopf, Inc
Наступны твор: Charlie and the Great Glass Elevator[d]

Ча́рлі і шакаля́дная фа́брыка (па-ангельску: Charlie and the Chocolate Factory) — казачнае апавяданьне Роалда Даля (па-ангельску: Roald Dahl). Упершыню кніга была апублікавана ў ЗША выдавецтвам Alfred A. Knopf, Inc. у 1964 годзе і ў Вялікабрытаніі выдавецтвам George Allen & Unwin у 1967 годзе. Паводле кнігі былі зьняты дзьве кінастужкі Willy Wonka & the Chocolate Factory у 1971 і Charlie and the Chocolate Factory ў 2005 годзе. Кніга мае працяг: Чарлі і вялікі шкляны ліфт (па-ангельску: Charlie and the Great Glass Elevator) была напісаная ў 1972 годзе. Дал плянаваў напісаць трэцюю кнігу, але ня здолеў скончыць яе[1].

Апавяданьне распавядае пра прыгоды хлопчыка Чарлі Бакета (па-ангельску: Charlie Bucket) на шакаляднай фабрыцы і эксцэнтрычнага Вілі Вонка (па-ангельску: Willy Wonka).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martin Chilton (18 November 2010) The 25 best children’s books The Daily Telegraph