Чарнабыліт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чарнабылі́т — высокаўранавы (утрыманьне ўрану ад 6% да 12% у цэльным выглядзе[1]) сылікат цыркону тэхнагеннага паходжаньня. Мінэрал, лявападобны шклавідны матэрыял у выглядзе дыпірамідальных крышталаў памерам ад 5 да 500 мкм[2]. Па хімічным складзе вельмі блізкі да прыроднага артасылікату цыркону ZrSiO4, адрозьніваючыся вялікім утрыманьнем урану, апісваным формулай (Zr 0.96-0.90 U 0.05-0.10)SiO4[1].

Мінэрал быў выяўлены пры вывучэньні палівазьмяшчальных масаў (ПЗМ) у расплаўленых рэштках(en) 4-га рэактару Чарнобыльскай АЭС, разбуранага ў выніку выбуху 26 красавіка 1986 року[3][4]. Утварыўся пры ўзьдзеяньні надзвычай высокай тэмпэратуры (1600—1660 °C) на матэрыял і паліва рэактару: бэтон, пясок і іншыя рэчывы — на працягу ад трох гадзінаў[2] да 4-5 содняў[1].

Чарнабыліт надзвычайна радыяактыўны з-за высокага ўтрыманьня ўрану і забруджваньня прадуктамі паўраспаду(en). У 1987 року ўяўляў сабой надзвычай трывалую субстанцыю, аднак зь цягам часу разьмякчаецца і ператвараецца ў радыёактыўны пыл[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Пазухин . С. 87.
  2. ^ а б Пётр Цыганенко. (25 студзеня 2016) Чернобылит (рас.). «Союз Чернобыль» Славутич. Праверана 27 красавіка 2016 г.
  3. ^ USSR report: Chemistry. — Joint Publications Research Service., 1991.
  4. ^ Richard Francis Mould. Chernobyl Record: The Definitive History of the Chernobyl Catastrophe. — CRC Press. — С. 128. — ISBN 978-0-7503-0670-6
  5. ^ Не гаснет над Украиной звезда Полынь  (рас.) // Сегодня. — 26 красавіка 2005. — № 93 (2035).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]