Часовы нацыянальны ўрад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Часо́вы нацыяна́льны ўрад (па-польску: Tymczasowy Rząd Narodowy, ці скарочана: TRN) — цэнтральны орган кіраваньня паўстаньнем 1863—1864 гадоў, з 18 студзеня па 13 сакавіка 1863 ды з 21 сакавіка па 23 траўня 1863.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантраляваны «чырвонымі» Цэнтральны нацыянальны камітэт з 1862 рыхтаваў паўстаньне ў Царстве Польскім, пачатак якога быў заплянаваны на вясну 1863 году. Але выбух паўстаньня быў прысьпешаны пагрозай выкрыцьця сьпісаў паўстанцаў з боку маргкграфа Аляксандра Веляпольскага, які ў ноч з 14 на 15 студзеня інсьпіраваў арышты паўстанцаў ў Варшаве.

У існай сытуацыі Цэнтральны нацыянальны камітэт прыняў рашэньне пачаць паўстаньня раней. 18 студзеня Цэнтральны нацыянальны камітэт абвесьціў сябе Часовым Нацыянальным ўрадам, 22 студзеня быў апублікаваны Маніфэст аб пачатку паўстаньня, у якім быў сфармуляваны заклік ўсім грамадзянам да ўзброенай барацьбы за свабоду, роўнасьць і незалежнасьць. Таксама былі зацьверджаны два загады аб вызваленьні сялянаў ад прыгону. Зыгмунту Падлеўскаму быў аддадзены загад захапіць ўладу ў Плоцку, дзе павінны быў быць абвешчаны Нацыянальны ўрад, чальцы ўраду да таго часу чакалі ў мястэчку Кутно. Часовы Нацыянальны ўрад прызначыў ваенных губэрнатараў у кожным ваяводзстве, даручаючы ім дасягненьне пэўных баявых задачаў. Спроба захопу Плоцка правалілася, застаўшыся па-за Варшавай, Часовы Нацыянальны Ўрад быў ня ў стане кантраляваць ход паўстаньня. У гэты момант ініцыятыву на сябе ўзяў мэр Варшавы Стэфан Баброўскі, стварыўшы пад сваім кіраўніцтвам Выканаўчы камітэт Нацыянальнага ўраду.

Дыктатура Людвіка Мераслаўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 студзеня 1863 паслы Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэту прапанавалі Людвіку Мераслаўскаму ўзначаліць паўстаньне. 17 лютага Людвік Мераслаўскі прыбыў ў межы Царства Польскага, аднак ў выніку вайсковых параз ўжо 23 лютага ён быў вымушаны сысьці. Цэнтральны нацыянальны камітэт выклікаў яго зьявіцца на полі боя да 8 сакавіка, але той не зьявіўся.

Дыктатура Мар’яна Лангевіча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтай сытуацыяй скарысталіся «белыя», якія ад імя Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэту 12 сакавіка прапанавалі стаць дыктатарам паўстаньня неабазнанаму ў палітычных пытаньнях Мар’яну Лангевічу. Ён прызначыў новы склад Часовага Нацыянальнага ўраду, які дзейнічаў ад яго імя.

Аднаўленьне Часовага Нацыянальнага Ўраду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 сакавіка Мар’ян Лангевіч выехаў у Галіцыю, дзе быў арыштаваны ўладамі Аўстра-Вугоршчыны. У гэты час старшыня першага складу Часовага Нацыянальнага ўраду Стэфан Баброўскі, прыбыўшы ў Кракаў, 21 сакавіка абвесьціў аб аднаўленьні сувэрэнітэту Часовага Нацыянальнага ўраду. Прычым той урад быў кааліцыйным, у якім былі прадстаўлены як «белыя», так і «чырвоныя». Пасьля сьмерці ў бітве 12 красавіка Стэфана Баброўскага Часовы Нацыянальны ўрад стаў займаць больш памяркоўныя пазыцыі. На зьмену Стэфану Баброўскаму прышоў Агатон Гілер. 10 траўня 1863 Агатон Гілер абвесьціў аб пераўтварэньні Часовага Нацыянальнага ўраду ў Нацыянальны ўрад пад кіраўніцтвам Агатона Гілера.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобныя чальцы Часовага Нацыянальнага ўраду кантралявалі асобныя ўрадовыя камісіі (з траўня 1863 — аддзелы). Толькі найважнейшыя пытаньні выносіліся на абмеркаваньне калегіяльных паседжаньняў Часовага ўраду. Такім чынам была створана Выканаўчая камісія Марыяна Лангіевіча ў Варшаве.

Склад Ураду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы склад Часовага Нацыянальнага Ўраду

  • Оскар Авэйдэ па-польску: Oskar Awejde.
  • Стэфан Баброўскі (па-польску: Stefan Bobrowski), старшыня.
  • Агатон Гілер (па-польску: Agaton Giller ), замежныя справы і пытаньні друку.
  • Язэп Каэтан Яноўскі (па-польску: Józef Kajetan Janowski ), унутраныя справы, справы Літвы і Русі.
  • Лявон Кралікоўскі (па-польску: Leon Królikowski) (з сакавіка 1863).
  • кс. Кароль Мікашэўскі (па-польску: Karol Mikoszewski), справы духоўныя і пытаньні апекі.
  • Ян Майкоўскі (па-польску: Jan Maykowski), пытаньні скарбу.
  • Зыгмунт Падлеўскі (па-польску: Zygmunt Padlewski), ваенны камэндант Варшавы, справы вайсковыя.
  • Вітальд Марчэўскі (па-польску: Witold Marczewski).
  • Караль Рупрэхт (па-польску: Karol Ruprecht) (з сакавіка 1863).

Другі склад Ўрада (створаны ў сакавіку)

  • Стэфан Баброўскі — старшыня (да 12 красавіка 1863).
  • Агатон Гілер — старшыня (з 12 красавіка 1863), а з красавіка яшчэ й шэф Камісіі па замежных справах (па-польску: Komisja Stosunków Zagranicznych).
  • Язэп Каэтан Яноўскі — шэф вайсковай камісіі(па-польску: Komisja Wojny).
  • Ян Майкоўскі — сакратар (да 12 красавіка 1863).
  • Эдвард Сівінскі (па-польску: Edward Siwiński) — старшыня аддзелу прэсы (па-польску: Wydział Prasy).
  • Оскар Авэйдэ — сакратар (з 12 красавіка 1863), шэф Камісіі ўнутраных спраў (па-польску: Komisja Spraw Wewnętrznych).
  • Караль Рупрэхт — шэф Камісіі па замежных справах (да красавіка 1863), пазьней шэф скарбавай камісіі (па-польску: Komisja Skarbu).
  • Геранім Уладзіслаў Кеневіч (па-польску: Hieronim Władysław Kieniewicz) — прадстаўнік Літвы (ад траўня 1863).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]