Чашнік вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чашнік (вялікі) літоўскі (па-лацінску: picerna) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.

Пасада вядомая з 1409. Пры двары вялікага князя Аляксандра было некалькі чашнікаў. Празь нейкі час пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя чашнікі.

З 17 стагодзьдзя назва на землях ВКЛ ператварылася на польскі лад — чэсьнік.

Чашнікамі літоўскімі былі:

Аляксандар Сапега
Міхал Казімер Пац
Міхал Юзэф Сапега
Міхал Казімер Агінскі

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]