Чжуаналёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чжуаналёгія (па-чжуанску: Cang’yoz, па-кітайску: 壯學 ці 壮学) — навуковая дысцыпліна, якая вывучае мову, культуру і гісторыю Чжуанаў. Як самастойная навука сфармавалася ў сярэдзіне 20 стагодзьдзя.[1]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станаўленьне чжуаналёгіі адбывалася ў другой палове 20 стагодзьдзя і было зьвязанае са школай, якая сыходзіла з ідэяў адзінства чжуанскай культуры. Асноўны прадмет чжуаналёгіі — адметныя рысы традыцыйнай культуры ў чжуанаў, г. зн. звычаі, народнае мастацтва, пасяленьне, жыцьцё, адзеньне, прылады працы, промыслы, рамёствы і да т. п. Чжуаналёгія вывучае матэрыяльную і духоўную культуру, этнічную самасьвядомасьць, мэнтальнасьць, нацыянальны характар, лад жыцьця ў чжуанаў і інш.[2]

Гісторыя чжуаналёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хуан Сяньфань зьяўляецца заснавальнікам чжуанлёгіі. Сымбалічнай кропкай пачатку чжуаналёгіі як самастойнай навукі лічыцца выдаданьне ў 1957 годзе працы «Чжуанская гісторыя». У той час Хуан Сяньфань і ягоныя вучні разьвівалі сувязі зь іншымі дысцыплінамі, якія заклалі падмурак сучаснай чжуаналёгіі.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лі Фуцян. Чжуаналёгія. — Пэкін, 2009. — 1 c. ISBN 978-7-105-10588-5.
  2. ^ Цынь Ёсцьчанг. Кітайская чжуаналёгія. — Гуансі, 2004. — 2 c. ISBN 978-7-5363- 4734-0.
  3. ^ Мо Юн. Заснавальнік чжуаналёгіі — Хуан Сяньфань. — Гуансі штодня, 3 верасьня 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]