Чоктаўская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чоктаўская
Chahta'
Ужываецца ў ЗША
Рэгіён паўночны ўсход штату Аклагома, штаты Місысыпі, Луізыяна, Тэнэсі
Колькасьць карыстальнікаў 17 890
Клясыфікацыя

Мускоскія

 Чоктаўская мова
Афіцыйны статус
Рэгулюецца
Код мовы
Распаўсюджаньне мовы чоктаў у ЗША

Чоктаўская мова, мова чоктаў — традыцыйная мова амэрыканскіх індзейцаў чоктаў, якія жывуць у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША, уваходзіць у сям’ю мускоскіх моваў. Чоктаўская мова была вядомая як лінгва-франка жыхароў памежнай паласы ў пачатку 19 стагодзьдзя, сярод якіх былі і амэрыканскія прэзыдэнты Эндру Джэксан і Ўільям Генры Гарысан. Мова вельмі падобная да мовы чыкасаў, і некаторыя лінгвісты нават мяркуюць што гэта два дыялекты адной мовы, але носьбіты мовы чоктаў сьцьвярджаюць, што чыкасаўская мова для іх незразумелая. Агульная колькасьць носьбітаў на сёньняшні момант 9200 чалавек.

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць тры дыялекты чоктаўскай мовы:

  • «Асноўны» чоктаў, ужываецца індзейцамі чоктаў паўднёва-ўсходняй часткі Аклагомы.
  • Місысыпская чоктаў, мова ў цэнтральнай частцы Аклагомы (каля Дарвуду).
  • Місысыпская чоктаў каля Філадэлфіі.

Астатнія носьбіты мовы жывуць каля Талахасі, Флорыда і разам з племем каасаці ў Луізыяне.

Моўныя прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя фразы на чоктаўскай мове:

  • Чоктаў: Chahta
  • Прывітаньне: halito
  • Дзякуй: yokoke
  • Як тваё імя?: Chi hohchifo ut nanta?
  • Маё імя … sa hohchifo ut…
  • Не: keyu
  • Учора: onaakma
  • Заўтра: yushkololi
  • Я не разумею: Ak akostinincho
  • Я ня ведаю: Akkikano
  • Ты размаўляеш на чоктаўскай?: Chahta imanumpa ish anumpola hinla ho?