Чорт і Баба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jauhienij (гутаркі | унёсак) у 09:13, 2 жніўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Чорт і Баба
Жанр: камэдыя
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1918

«Чорт і Баба» — камэдыя-жарт беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1918 годзе і ўпершыню пастаўленая ў 1921 годзе трупай Уладзіслава Галубка[1].

У 1927 годзе гэтая п'еса ўвайшла ў спэктакль «Вечар студыйных практыковак» Другога беларускага тэатру. Гэты твор неаднаразова ўвасабляўся драматычнымі калектывамі Заходняй Беларусі і інш. У 1994 годзе п'еса ставілася Муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?»[1].

Крыніцы

  1. ^ а б Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 366—367. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X