Чцібар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чцібар
Czcibor

Арол Пястаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся X стагодзьдзе
Памёр не раней за 24 чэрвеня 972
Род Пясты
Бацькі Семамысл
NN, сэрбалужыцкая княжна
Дзеці Стаігнеў?
Рэлігія паганства, ад 966 хрысьціянства (каталіцтва)

Чцібар (Цідэбур, Сьцібар, Зьдзебар; X стагодзьдзе) — польскі князь і вайсковы дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў сынам князя палянаў Семамысла з роду Пястаў й братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага зь імя. Імя Чцібар некаторыя з дасьледчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць зь сэрбалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасьля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разьбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкае Маркі Годанам і графам Зыгфрыдам фон Вальбэкам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжаньне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намесьнікам Мешкі ў Памор’і. Верагодна, ён ці хтосьці зь яго сыноў быў 25 траўня 992 удзельнікам падзелу ўладаньняў Мешкі І.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя дасьледчыкі лічаць яго бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Харобрага й адначасова заснавальнікам роду Астояў.

Ушанаваьне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганьні зь немцамі. З гэтае прычыны ён стаў пэрсанажам шматлікіх твораў: аповясьцяў «Любоне» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Скарб дзікаў» Караля Бунша, «Dagome iudex» Зьбігнева Нянацкага ды фільму «Гняздо» Яна Рыбкоўскага.

У гонар Чцібара названыя: