Чынгіз Айтматаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чынгіз Айтматаў
Чыңгыз Төрөкул уулу Айтматов
Tschingis Ajtmatow.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў
Нарадзіўся 12 сьнежня 1928
Сьцяг СССР с. Шэкер, Талаская вобласьць
Памёр 10 чэрвеня 2008
Сьцяг Нямеччыны Нюрнбэрг
Грамадзянства СССР СССР
Кыргыстан Кыргыстан
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1952—2008
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1993),
Ленінская прэмія (1963),
Дзяржпрэмія СССР (1968, 1977, 1983)

Чынгі́з Тарэку́лавіч Айтма́таў (па-кыргыску: Чыңгыз Төрөкул уулу Айтматов; 12 сьнежня 1928 — 10 чэрвеня 2008) — выдатны расейскі й кыргыскі пісьменьнік-празаік, гуманіст, савецкі палітычны ды культурны дзеяч, прадстаўнік генэрацыі «шасьцідзясятнікаў».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў сяле Шэкер, цяпер Таласкай вобласьці Кыргыстану. Яго бацька Тарэкул Айтматаў быў бачным дзяржаўным дзеячам Кіргіскай ССР, але ў 1937 годзе быў арыштаваны, а ў 1938 расстраляны. Маці, Нагіма Хазіеўна, татарка па нацыянальнасьці, была акторкай у мясцовым тэатры.

Скончыўшы восем клясаў, паступіў у Джамбульскі заатэхнікум, які скончыў з адменнасьцю. У 1948 Айтматаў паступіў у сельскагаспадарчы інстытут ў Бішкеку, які скончыў у 1953. У 1952 пачаў публікаваць у пэрыядычным друку аповяды на кіргіскай мове. Па канчатку інстытута на працягу трох гадоў працаваў у НДІ жывёлагадоўлі, адначасова працягваючы пісаць і друкаваць аповяды. У 1956 паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (скончыў у 1958). У год канчатка курсаў у часопісе «Кастрычнік» быў апублікаваны яго аповяд «Асобай да асобы» (пераклад з кіргіскай). У тым жа годзе былі апублікаваныя яго аповяды ў часопісе «Новы мір», а таксама выйшла ў сьвет аповесьць «Джаміля», якая прынесла Айтматаву сусьветную вядомасьць; талент Айтматава прызнавалі нават яго крытыкі.

У 19901994 працаваў амбасадарам СССР і Расеі у краінах Бэнілюкса. Да сакавіка 2008 года быў амбасадарам Кыргыстану ў Францыі, Бэльгіі, Люксэмбургу і Нідэрляндах.

У 2006 г. удзельнічаў у выпуску кнігі «Аўтограф стагодзьдзя».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, чалец ЦК Кампартыі Кіргізіі, чалец сакратарыята Саюза пісьменьнікаў і Саюза кінэматаграфістаў, адзін з кіраўнікоў Савецкага камітэта салідарнасьці з краінамі Азіі і Афрыкі, галоўны рэдактар часопіса «Замежная літаратура», ініцыятар міжнароднага інтэлектуальнага руху «Ісыккульскі форум».

Памёр 10 чэрвеня 2008 году ў лякарні нямецкага горада Нюрнбэрг у клініцы, дзе знаходзіўся на лячэньні[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чынгіз Айтматаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў