Чырвоны сьнег

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоны сьнег

Чырво́ны сьнег, таксама ружовы, кавуновы ці крывавы — прыродная зьява, бачная высока ў горах і ў прыпалярных абласьцёх Зямлі. Незвычайная брусьнелая ці ружовая афарбоўка сьнегу абумоўленая масавым размнажэньнем аднаго зь відаў водарасьці хламідаманады (Chlamydomonas nivalis). У адрозьненьне ад большасьці цеплалюбных водарасьцяў, гэтая хламідаманада крыяфільная (аддае перавагу нізкім тэмпэратурам) і ў халоднай вадзе інтэнсіўна размнажаецца.

У дадатак да зялёнага пігмэнта хлярафілу вузы гэтай водарасьці зьмяшчаюць другасны чырвоны каратыноід астаксантын. У спрыяльных умовах з-за вялікай колькасьці водарасьцяў сьнег афарбоўваецца ў іхні колер.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]