Чэневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэневічы
трансьліт. Čenievičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва: 57 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851226
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′16″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 54.18778° пн. ш. 25.85139° у. д. / 54.18778; 25.85139Каардынаты: 54°11′16″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 54.18778° пн. ш. 25.85139° у. д. / 54.18778; 25.85139
Чэневічы на мапе Беларусі ±
Чэневічы
Чэневічы
Чэневічы
Чэневічы
Чэневічы
Чэневічы

Чэ́невічы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII ст. вёска ў складзе маёнтку Сурвілішкі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Сурвілішкі, які належаў Дмахоўскім. У 1861 г. 65 рэвіскіх душ, у 1897 г. 31 двор, 208 жыхароў, у 1905 г. 247 жыхароў, 339 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 46 двароў, 274 жыхары.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. было 50 двароў, 221 жыхар.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (53 двары, 280 жыхароў) — цэнтар Чэневіцкага сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічала пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». 3 2 сьнежня 1959 году ў Трабскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. У 1970 г. 214 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы». Працаваў клюб, бібліятэка, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 57 чалавек[2]
  • 1999 год — 46 двароў, 92 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.