Чэрыкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Чэрыкаўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаў
Насельніцтва (2009) 14 875 чал.[1]
Шчыльнасьць 14,6 чал./км²
Плошча 1020,2[2] км²
Месцазнаходжаньне Чэрыкаўскага раёну
Чэрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці. Чэрыкаўскі раён мяжуе з Мсьціслаўскім, Крычаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадзкім і Чавускім раёнамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI ст. чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.

З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 г. Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 г. пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 г. пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.

У другой палове XIX — пачатку XX ст. тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог МаскваБерасьце і МагілёўКасьцюковічы.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Населенных пунктаў 114 (1991), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць. Чэрыкаўскі раён.- Мн.: «Вышэйшая школа», 1994 г., с. 18, 40, 70.
  • БСЭ у 12 т./Гал. рэд. У. П. Броўка. Мн.: Гал. рэд БСЭ, 1974. — т. 11, с. 265.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чэрыкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў