Чэслаў Зьбяранскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэслаў Зьбяранскі
Czesław Zbierański
6 сьнежня 1885(1885-12-06)31 траўня 1982(1982-05-31) (96 гадоў)
Месца нараджэньня Варшава
Месца сьмерці Нью-Ёрк
Прыналежнасьць Польскія легіёны, Польская вайсковая арганізацыя, Польская армія ў Францыі, Войска Польскае
Род войскаў авіяцыя
Званьне маёр
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна, Польска-савецкая вайна
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Мужных
Крыж Мужных
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Чэ́слаў Мі́хал Зьбяра́нскі (па-польску: Czesław Zbierański; 6 сьнежня 1885, Варшава — 31 траўня 1982, Нью-Ёрк) — польскі інжынэр, піянэр польскае авіяцыі, маёр Войска Польскага. У 1910—1911 гадох разам са Станіславам Цывінскім(pl) сканструяваў лятак з 2 парамі крылаў — першы польскі самалёт, часткова сабраны з мэталу.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біплян Зьбяранскага і Цывінскага. Перад самалётам Ч. Зьбяранскі

Нарадзіўся 6 сьнежня 1885 году ў Варшаве. Пасьля сканчэньня Львоўскае палітэхнікі зацікавіўся авіяцыяй, стаў сузаснавальнікам «гуртку авіятараў» (па-польску: Koło Awiatów), дзе разам са Станіславам Цывінскім намерыўся распрацаваць і сабраць лятак. Першая спроба падняцца ў паветра (травень 1911) скончылася ўзгараньнем. 25 верасьня 1911 году ў Варшаве самалёт, пілятаваны Міхалам дэль Кампам(pl), праляцеў за 15 хвілінаў 15—20 кілямэтраў.

Падчас I сусьветнай вайны Зьбяранскі служыў у польскіх легіёнах(pl), Польскай вайсковай арганізацыі і ў авіяцыі арміі Польшчы ў Францыі (г. зв. Блакітнае арміі(pl)). Па сканчэньні вайны з бальшавікамі дэмабілізаваны.

У 1920-х гадох Зьбяранскі выпрадукоўваў аўтамабілі, матацыклы і дрызіны. У 1930 годзе распачаў працу ў дзяржаўнай адміністрацыі. Быў старастам Лунінецкага, пасьля Пружанскага паветаў (да 1939).

У 1939 зьехаў у Францыю, дзе ў часе II сусьветнай зарганізаваў і кіраваў Бюром вайсковае прамысловасьці. Пасьля эміграваў у Канаду. Працаваў над стварэньнем узбраеньняў для супрацьпаветранае абароны і кантраляваў тэхналёгію вытворчасьці Avro Anson V у Federal Aircraft Company.

Перад заканчэньнем вайны зьехаў у Злучаныя Штаты. Быў актыўным дзеячом польскае дыяспары, фундатарам ангельскамоўнага кнігазбору для бібліятэкі Авіяцыйнага інстытуту ў Варшаве (1962).

Памёр 31 траўня 1982 году ў Нью-Ёрку.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jerzy Ryszard Konieczny, Tadeusz Malinowski Mała encyklopedia lotników polskich. — wyd. I. — Warszawa: Biblioteczka Skrzydlatej Polski, Wydawnictwa Komunikacji i Łączności, 1988. — Т. II. — ISBN 83-206-0734-5, ISSN 0239-5983

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zbierański Czesław (пол.) Internetowa encyklopedia PWN. Wydawnictwo Naukowe PWN. Праверана 12 сьнежня 2010 г.
  • Zbierański Czesław (пол.) Historia Lotnictwa Polskiego Праверана 12 сьнежня 2010 г.
  • Zbierański Czesław Michał (пол.) WIEM Encyklopedia Праверана 12 сьнежня 2010 г.