Шаблён:Ці ведаеце вы/Інструкцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэты шаблёну[рэдагаваць крыніцу]

У шаблёне {{Ці ведаеце вы}}, які ўключаецца ў галоўную старонку Вікіпэдыі, зьмяшчаюцца пытаньні пра цікавыя факты з новых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі, напісаных за мінулы каляндарны месяц (з 0:00 1-га дню месяца да 23:59 апошняга паводле беларускага часу). Галоўная мэта шаблёну — зрабіць для чытачоў агляд тэматыкі новых артыкулаў у лёгкай і цікавай форме.

Праект распачаўся 14 лютага 2009 году.

Крытэры артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс новых старонак можна найсьці на адмысловай старонцы, якая абнаўляецца аўтаматычна.

Артыкул-кандыдат мусіць:

  • мець аб’ём ня меней за 5 КБ;
  • утрымліваць цікавыя факты, падмацаваныя зьвесткамі пра крыніцы іх паходжаньня (сэкцыі артыкулаў: «Крыніцы», «Літаратура» або «Вонкавыя спасылкі»).

У шаблён не трапляюць артыкулы:

  • якія парушаюць аўтарскія правы;
  • якія зьмяшчаюць вялікую колькасьць артаграфічных, сынтаксічных ці фактычных памылак;
  • якія маюць прастаўлены шаблён {{Парады артыкулу}} зь пералікам нявыпраўленых у ім хібаў;
  • выстаўленыя на выдаленьне.

Прапановы[рэдагаваць крыніцу]

Прапанаваць артыкулы можа кожны ўдзельнік беларускай Вікіпэдыі, у тым ліку незарэгістраваны. Прапановы трэба дадаваць на старонцы абмеркаваньня шаблёну ў асобнай сэкцыі для кожнага месяца. Можна прапанаваць як свае артыкулы, так і напісаныя іншымі ўдзельнікамі. Дадаваць прапановы можна цягам усяго месяца, пакуль прапановы не былі перанесеныя ў шаблён галоўнай старонкі.

Варта будаваць пытаньні разнастайным чынам, у першую чаргу для таго, каб рубрыку было цікава чытаць. Добра, калі ў пытаньні не прыводзіцца назва новага артыкулу, але згадваецца пра нейкі цікавы факт зь яго, каб чытач для атрыманьня адказу на пытаньне павінен быў убачыць сам артыкул. Напрыклад, лепш сфармаваць пытаньне наступным чынам:


« ці ведаеце вы, які будынак зьяўляецца самым высокім у сьвеце? »

чым:

« ці ведаеце вы, што Бурдж Халіфа зьяўляецца самым высокім будынкам у сьвеце? »

У рубрыку варта ўключаць артыкулы з розных галінаў чалавечых ведаў, не абавязкова выключна на «беларускую» тэматыку.

Выпраўленьні і варыянты[рэдагаваць крыніцу]

Усе выпраўленьні стылю ці артаграфіі ўжо прапанаваных артыкулаў бягучага тыдня вітаюцца, магчыма нават цалкам перафармуляваць ужо існае пытаньне, калі новы варыянт будзе лепшым за папярэдні.

Абнаўленьне[рэдагаваць крыніцу]

Па сканчэньні месяца іншыя ўдзельнікі праекту павінны мець магчымасьць на працягу некалькіх дзён прачытаць прапановы і, у выпадку неабходнасьці, палепшыць або дапоўніць іх. Калі колькасьць новых прапановаў невялікая, усе зь іх могуць быць перанесеныя на шаблён галоўнай старонкі; пры наяўнасьці вельмі вялікай колькасьці прапановаў варта будзе аддаць перавагу найбольш цікавым зь іх. Пачакаўшы заўвагі цягам некалькіх дзён, можна абнавіць шаблён. Абнаўленьне шаблёну палягае ў зьмяненьні ўсяго старога зьместу шаблёну новым. Абнавіць шаблён можа любы ўдзельнік, пераканаўшыся ў дасягненьні кансэнсусу.