Шаньсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаньсі
кіт. 山西
Агульныя зьвесткі
Краіна Кітай
Статус правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Таюань
Улучае 11 акругаў,
119 паветаў,
1388 воласьцяў
Найбольшы горад Таюань
Губэрнатар Юй Юцьзюнь
Сакратар КПК Чжан Баашунь
Насельніцтва (2010)
35 712 111 чал.[1] (18-е месца)
Шчыльнасьць 230 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад хань, хуэй
Плошча 156 000[2] км² (19-е месца)
Месцазнаходжаньне правінцыі Шаньсі
Шаньсі на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 CN-14
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шаньсі (па-кітайску: 山西, піньінь: Shānxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Таюань. Мяжуе з правінцыямі Хэбэй (на ўсходзе), Шэньсі (на захадзе), Хэнань (на поўдні) і аўтаномным раёнам Унутраная Манголія (на поўначы).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правінцыя Шаньсі ляжыць паміж Паўночнакітайскай раўнінай і сярэдняй часткай ракі Хуанхэ, якой праходзіць натуральная мяжа правінцыі на захадзе і поўдні. Уздоўж паўночнай мяжы цягнецца Вялікая Кітайская Сьцяна. На захадзе Шаньсі мяжуе з правінцыяй Шэньсі, на поўдні з правінцыяй Хэнань, на ўсходзе з правінцыяй Хэбэй і на поўначы з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія.

Традыцыйныя вароты ў Пхіняо

Большая частка правінцыі знаходзіцца на вышыні больш за 1000 мэтраў над узроўнем мора. Горныя ляндшафты складаюць 67,5% ад плошчы правінцыі і займаюць пераважна паўночна-заходнюю частку тэрыторыі. Найбольш значнымі горнымі масівамі зьяўляюцца горы Люйлян (да 2831 м), Тайхан (да 2322 м), Вутай (да 3058 м), Хэншань (да 2017 м) і Таюэ (да 2567 м). Шаньсі ляжыць ва ўсходняй частцы лёсавага плято.

Клімат у Шаньсі халодны і сухі. Сярэднегадовая тэмпэратура на поўначы складае каля 5 °C, на поўдні каля 15 °C. На поўначы толькі на працягу чатырох календарных месяцаў на бывае маразоў, на поўдні — на працягу сямі месяцаў. Сярэднегадовы ўзровень ападкаў паніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае ад 350 да 700 мілімэтраў. Каля 60% ападкаў прыпадае на лета.

Найбуйнейшымі рэкамі зьяўляюцца Хуанхэ, Фэнхэ, Санганхэ і Хутхохэ.

Адміністрацыйна правінцыя падзяляецца на 11 гарадзкіх акругаў: Датун, Ліньфэнь, Люйлян, Сіньджоў, Таюань, Цьзіньчжун, Цьзіньчэн, Чанчжы, Шачжоў, Юньчэн, Янцюань.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаньсі належыць да правінцыяў, у якіх адбывалася зараджэньне кітайскай культуры. У пэрыяд нэаліту тут між іншым утварылася раньняя дынастыя Ся. Да гэтага ядра ў першую чаргу адносяцца паўднёвыя тэрыторыі з пладароднымі лёсавымі землямі. Археалягічныя знаходкі на поўначы правінцыі сьведчаць таксама пра тое, што гэты рэгіён уваходзіў у склад зямель дынастыі Джоў (1100771 да нашай эры).

У Эпоху ваюючых царстваў тэрыторыі правінцыі належылі царству Чхао. З 1937 па 1945 год правінцыя знаходзілася ў японскай акупацыі.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна зь перапісам насельніцтва 2002 году ў правінцыі налічвалася 32 368 083 прадстаўнікі народнасьці хань, што складала 99,68% ад агульнай колькасьці яе насельніцтва. Пасьля ханьцаў найбольш значнымі этнічнымі групамі зьяўляюцца хуэй (0,19%), маньчжуры (0,04%), манголы (0,03%) і мяо (0,01%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да зямельных багацьцяў правінцыі ў першую чаргу адносіцца вугаль. Маюцца таксама залежы і іншай сыравіны, напрыклад баксыту, медзі, алюміну й серы. Вугальны рэўер займае 37% плошчы Шаньсі і зьмяшчае 200 мільярдаў тон вугля, што адпавядае 1/3 агульнай колькасьці залежаў вугля ў Кітаі. Шаньсійскі вугаль ідзе на экспарт, а таксама пастаўляецца ў больш за 20 іншых адміністрацыйных адзінак Кітаю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]