Шарлёттаўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шарлёттаўн
Charlottetown
Шарлёттаўн узімку
Шарлёттаўн узімку
Blason ville ca Charlottetown.svg Flag of Charlottetown.svg
Герб Шарлёттаўну Сьцяг Шарлёттаўну
Горад з: 17 красавіка 1855
Краіна: Канада
Правінцыя: Востраў Прынца Эдўарда
Мэр: Кліфард Д. Лі
Плошча: 44,33 км²
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

32 174 чалавек
725,8 чал./км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC-4
UTC-3
Тэлефонны код: +1-902
Геаграфічныя каардынаты: 46°13′59.99″ пн. ш. 63°09′00″ з. д. / 46.2333306° пн. ш. 63.15° з. д. / 46.2333306; -63.15Каардынаты: 46°13′59.99″ пн. ш. 63°09′00″ з. д. / 46.2333306° пн. ш. 63.15° з. д. / 46.2333306; -63.15
Шарлёттаўн на мапе Канады
Шарлёттаўн
Шарлёттаўн
Шарлёттаўн

Шарлёттаўн (па-ангельску: Charlottetown) — сталіца і найбуйнейшы горад самай дробнай канадзкай правінцыі Востраў Прынца Эдўарда.

Насельніцтва — 32174 (2006), мэтраполіі — 58625 чалавека, у асноўным, беласкурыя. Больш за 91% — хрысьціяне, большасьць — каталікі і пратэстанты.

На месцы гораду раней былі індзейскія паселішчы (мікмакі). У 1720 годзе французы заснавалі цьвердзь, якая ў 1758 годзе перайшла пад кантроль ангельцаў. Сам Шарлёттаўн, названы ў гонар жонкі Георга III і будучай бабулі каралевы Вікторыі Шарлёты Мэкленбург-Страліцкай, быў заснаваны ў 1764 годзе, статус горада атрымаў 17 красавіка 1855 году.

Горад таксама вядомы правядзеньнем у 1864 годзе канфэрэнцыі дэлегатаў ангельскіх і паўночнаамэрыканскіх калёніяў, якая заклала пачатак утварэньню Канадзкай канфэдэрацыі[1].

Шарлёттаўн інтэнсіўна наведваецца турыстамі, у горадзе захавалася шмат славутасьцяў канца XVIIIXIX стст. Акрамя таго, у Шарлёттаўн часта заходзяць круізныя судны.

Клімат, як і па ўсім востраве, мяккі і вільготны, моцны ўплыў на надвор’е аказвае Атлянтычны акіян. Тэмпэратура студзеня-лютага — каля −7 °C, ліпеня-жніўня — +17-+18°С. Узімку назіраюцца адлігі і сьнегапады. Улетку пахмурна і дажджліва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Charlottetown (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шарлёттаўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў