Шарыят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ужытак шарыяту па краінах:

     Цалкам, у тым ліку крымінальнае права

     Справы асабістага становішча

     Мясцовыя адрозьненьні

     Адсутнасьць значэньня ў судовым ладзе

Шарыя́т (араб. شريعة‎ — «(правільны) шлях», «вобраз дзеяньня») — сукупнасьць прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу, якая ахоплівае значную частку жыцьця мусульманіна і абвяшчаецца ў ісламе як «вечнае і нязьменнае» Боскае ўстанаўленьне; адна з канфэсійных формаў рэлігійнага права. Засноўваецца на абавязках. Учынкі падзяляюцца на: 1) абавязковыя, 2) рэкамэндаваныя, 3) дазволеныя, 4) ганебныя, 5) забароненыя.

Галіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мусульманскае права падзяляецца на шэраг галінаў: 1) асабістага становішча (сямейна-спадчынныя дачыненьні), 2) крымінальнае (дэліктнае), 3) грамадзянскае (муамалят), 4) дзяржаўнае, 5) адміністратыўнае, 6) міжнароднае. Права асабістага становішча выкарыстоўваецца ў Альжыры, Сірыі і Эгіпце. Іран, Пакістан, Лібія і Судан выкарыстоўваюць грамадзянскае, крымінальнае і дзяржаўнае галіны права.

Крыніцы права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школы шарыяту па краінах

Вылучаюць 5 крыніцаў мусульманскага права: 1) Каран, 2) Суна (паданьні пра Мухамада), 3) Іджма (заключэньні судзьдзяў VIII—X стагодзьдзі), 4) Кіяс (рашэньні паводле аналёгіі), 5) закон (другасны).

Школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школы мусульманскага права падзяляюцца на суніцкія (ханіфіцкая, малікіцкая, шафііцкая, ханбаліцкая) і шыіцкія (джафарыцкая, ісмаіліцкая, зэйдзіцкая)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аляксей Вішнеўскі. Мусульманскае права: гісторыя і традыцыі разьвіцьця // Іслам і глябальныя праблемы цывілізацыі / Ісмаіл Александровіч. — Менск: Зьміцер Чымбаевіч, 2000. — Т. І. — С. 39-47. — 80 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шарыятсховішча мультымэдыйных матэрыялаў