Першы дывізіён чэмпіянату Шатляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шатляндзкі Першы дывізіён»)
Scottish Football League First Division
Краіна Шатляндыя
Заснаваная 1975
18931946, 18561975 — Division Two, 19461956 ― Division B
Расфармаваная 2013
Колькасьць камандаў 10
Прасоўваньне ў Прэм’ер-Ліга
Вылет у Другі дывізіён
Узроўні ў пірамідзе Узровень 2
Хатнія кубкі Кубак Шатляндыі,
Кубак Лігі Шатляндыі,
Чэлендж кубак

Шатляндзкі першы дывізіён (Scottish Football League First Division) — былы дывізіён у шатляндзкай футбольный лізе й другі ў герархіі футбольных ліг Шатляндыі.

Дывізіён быў створаны ў 1975 годзе замест старой Футбольнай лігі другога дывізіёну (Scottish Football League Division Two). У лізе гулялі 10 клюбаў і кожны сэзон пераможца лігі трапляў у Прэм’ер-Лігу. Клюб, які заняў апошняе месца аўтаматычна пераходзіў у Другі дывізіён на паніжэньне. Клюб, які заняў перадапошняе месца гуляў матчы плэй-оф разам з другой, трэцяй і чацьвертай камандамі Другога дывізіёну за права гуляць на наступны сэзон у першым дывізіёне.

Каманды ў лізе гулялі паміж сабой чатыры разы (у чатыры колы). З сэзону 2013—2014 гадоў ліга была заменена на Шатляндзкі Чэмпіянат (анг. Scottish Championship), падобна да той футбольнай сыстэмы, якая існуе ў Ангельшчыне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]