Шахцёрск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шахцёрск
укр. Шахтарськ
Герб Шахцёрску Сьцяг Шахцёрску
Дата заснаваньня: 1764
Места з: 1953
Былыя назвы: Катык
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Шахтарскі
Мэр: Аляксандар Наўмовіч
Плошча: 51 км²
Насельніцтва
колькасьць:  50 468 чал. (2014)[1]
шчыльнасьць: 989,57 чал./км² (2014)
нацыянальны склад: расейцы, украінцы, беларусы, татары
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6255
Паштовыя індэксы: 86200—86219
КОАТУУ: 1415300000
Геаграфічныя каардынаты: 48°2′0″ пн. ш. 38°29′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.48333° у. д. / 48.03333; 38.48333Каардынаты: 48°2′0″ пн. ш. 38°29′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.48333° у. д. / 48.03333; 38.48333
Шахцёрск на мапе Ўкраіны
Шахцёрск
Шахцёрск
Шахцёрск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Меская рада

Шахцёрск (па-ўкраінску: Шахтарськ) — места абласнога падпарадкаваньня ва Ўкраіне, у Данецкай вобласьці. Месца знаходжаньня раённае ўправы Шахтарскага раёну. Места разьмешчанае на ўсход ад Данецку. Насельніцтва — 59 589 чалавек (2001). Аснова гаспадаркі — здабыча вугля.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места Шахцёрск разьмешчанае на ўсход ад Данецку на адлегласьці 60 км. Займае плошчу 50,99 км². На ўсходзе места Шахцёрск злучаецца з забудоваю места Тарэз.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку XX стагодзьдзя расейскі купец Катык А. І. пачаў здабычу вугля. Ён аснаваў сяло Катык. 20 жніўня 1953 року паселішчы Аляксеева-Арлоўка, Катык і Альхоўчык былі аб’яднаныя ў места, якое атрымала назву Шахцёрск.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу насельніцтва 2001 году ў Шахцёрску жыло 71,6 тысячы чалавек. Зьмены насельніцтва з 1940-х гадоў па 2000-я гады[2]

год насельніцтва
1939 9542
1959 37 687
1970 65 389
1979 69 952
1989 73 854
2001 59 589
2005 55 930
2010 52 112
2014 50 468

Нацыянальны склад Шахцёрску паводле перапісу 2001 року[3]

Колькасьць Частка, %
украінцы 41 951 57,7
расейцы 27 412 37,7
беларусы 1080 1,5
татары 689 0,9
малдаване 189 0,3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]