Шацак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шацак
лац. Šacak
Шацак
Першыя згадкі: 1492
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 669 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222824
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′0″ пн. ш. 27°42′0″ у. д. / 53.43333° пн. ш. 27.7° у. д. / 53.43333; 27.7Каардынаты: 53°26′0″ пн. ш. 27°42′0″ у. д. / 53.43333° пн. ш. 27.7° у. д. / 53.43333; 27.7
Шацак на мапе Беларусі ±
Шацак
Шацак
Шацак
Шацак
Шацак
Шацак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ша́цак[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Шачы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 669 чалавек. Знаходзіцца за 32 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, за 68 км ад Менску, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск; каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна ГоркаУзда.

Шацак — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў у стылі клясыцызму і драўляная царква Сьвятога Прарока Ільлі, помнікі архітэктуры XIX ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Шацак утварыўся ад назвы ракі Шачы. Рэку, у якой было шмат рыбы, а на берагах вадзілася шмат дзічыны, называлі ў старажытнасьці Шач’яй (Шачай). Раней часам ужывалася падвоеная назва Шацак Белы[2].

У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) тапонім аформіўся з устаўным «а» ў канцавым спалучэньні -цк — Шацак, што адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. Пісьмовае выкарыстаньне гэтай формы пачалося ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у новым беларускім правапісе, які грунтаваўся на фанэтычным прынцыпе. Пазьней у 1920-я гады форма «Шацак» як нарматыўная пачала ўжывацца ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, а таксама ў Заходняй Беларусі да падзеяў 1939 году. Цяперашняе афіцыйнае напісаньне назвы вёскі — Шацк (рас. Шацк).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Шацку і ваколіцаў, 1927 г.

У першай палове XV ст. Шацак знаходзіўся ў валоданьні Судзівоя Валімунтавіча, пазьней перайшоў да ягонага сына Станькі. 10 лістапада 1492 году вялікі князь Аляксандар перадаў паселішча разам зь Нясьвіжам ваяводу троцкаму Пятру Мантыгердавічу. Пад 1523 годам Шацак упамінаецца як сяло, цэнтар воласьці, уладаньне старосты генэральнага жамойцкага Яна Радзівіла.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Шацак увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У XVI ст. тут збудавалі кальвінскі збор. У 1582 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» прадаў Шацак. Па некалькіх уладальніках, у 1732 годзе мястэчка набыў Гервацы Аскерка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ігуменскага павету. На 1800 год у мястэчку было 29 двароў, працавалі цагельня і завод вытворчасьці дахоўкі.

У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Шацку народную вучэльню. У гэты час тут працавалі жыдоўская школа, лякарня, вадзяны млын, 5 крамаў. У 1879 году мястэчка перайшло ад Ігнація Аскеркі да Гамуліцкіх, потым да Пуцятаў. На 1886 год тут было 27 двароў, валасная ўправа, дзейнічала царква, праводзіліся нядзельныя таргі і адзін раз у год кірмаш. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Шацку было 130 двароў, каля мястэчка існавалі маёнткі Шацак і Стары Шацак (2 двары). На 1917 год у мястэчку было 166 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шацак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шацак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увашоў у склад Беларускай ССР, дзе 17 ліпеня 1924 году стаў цэнтрам раёну (з 1927 году ў Пухавіцкім раёне). У 1919 годзе ў 2-павярховым мураваным будынку адкрылася сямігадовая школа. Апроч сямігодкі, існавала таксама жыдоўская школа. У 1935 годзе афіцыйны статус Шацку панізілі да вёскі. У студзені 1953 году ў вёсцы збудавалі лякарню. 24 лістапада 1966 году ў склад Шацку увайшлі вёскі Міхалевічы, Стары Шацак і Сярэдзіна.

14 ліпеня 2000 году на будынку Шацкай школы ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня яе выпускніка акадэміка НАН Беларусі Івана Лупіновіча. На 2002 год у вёсцы было 324 двары, на 2012 год — 285. У 2000-я гады Шацак атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліятэка

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 142 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 184 чал.; 1897 год — 974 чал. у мястэчку Шацку, 63 чал. у маёнтку Шацку і 22 чал. у маёнтку Старым Шацку
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2350 чал. у мястэчку Шацку, 126 чал. у маёнтку Шацку і маёнтку Старым Шацку; 1917 год — 1121 чал. у мястэчку Шацку, 138 чал. у маёнтку Шацку і маёнтку Старым Шацку[3]; 1999 год — 819 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 732 чал.; 2003 год — 773 чал.[4]; 2010 год — 669 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шацку працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, аптэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Курган
  • Могілкі юдэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Аскеркаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Аскеркаў (XIX ст.)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XIX ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 391.
  2. ^ Jelski A. Szack // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 755.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 397.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]