Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навучальная ўстанова
Школа імя Якуба Коласа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа»
Краіна Беларусь
Вёска Мікалаеўшчына
Каардынаты 53°24′12″ пн. ш. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д. / 53.40333; 26.83583Каардынаты: 53°24′12″ пн. ш. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д. / 53.40333; 26.83583
Тып будынка школа
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Будаваньне 19401948 гады
Стан дзейнічае
Сайт Афіцыйны сайт
Школа імя Якуба Коласа на мапе Беларусі
Школа імя Якуба Коласа
Школа імя Якуба Коласа
Школа імя Якуба Коласа

Мікала́еўшчынская сярэ́дняя шко́ла імя́ Яку́ба Ко́ласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў вёсцы Мікалаеўшчыне Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.

Будынак школы пабудаваны ў 1940—1948 гадах пры падтрымцы Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школа была заснавана ў 1866 годзе як народнае вучылішча пры Мікалаеўскай царкве, заняткі ў якім праводзіліся толькі ўзімку. Падчас знаходжаньня мястэчка ў складзе Польшчы адукацыя адбывалася на польскай мове. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР, у Мікалаеўшчыне была адчынена сямігодка, у якой працавалі больш за 10 настаўнікаў, палова зь якіх была ўраджэнцамі гэтых мясьцінаў. Школу наведвалі ня толькі дзеці, але і дарослыя[1].

У 1940 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся вялікі пажар, які зьнішчыў большую частку мястэчка, у тым ліку і школу. У пачатку 1940 году пачалася адбудова школы на новым месцы, якая прыпынілася з-за пачатку вайны. Шмат увагі ўзьвядзеньню школы ўдзяліў ураджэнец гэтых мясьцін Якуб Колас. У лісьце свайму сябру, першаму дырэктару гэтай навучальнай установы Ігнату Міцкевічу ён пісаў: «Як толькі прыеду на Беларусь, займуся мікалаеўшчынскімі справамі. Школу трэба паставіць, зрабіць яе на зайздрасьць людзям». Намаганьні паэта, які хадайнічаў, каб, напрыклад, выдзелілі для будаўніцтва лес, апраўдаліся: 1 кастрычніка 1948 году ў новым двухпавярховым будынку з калёнамі пачаліся заняткі.[2]. У будынку знаходзіліся 11 вучэбных клясаў, спартовая зала, бібліятэка, фізічны і хімічны кабінэты і іншыя памяшканьні. Школа адной зь першых у Беларусі ў 1967—1968 навучальным годзе ўзяла курс на паглыбленае вывучэньне беларускай мовы і літаратуры. У 1960-я гады будынак навучальнай установы быў капітальна адрамантаваны, печкавае ацяпленьне заменена на цэнтральнае, адчынена сталовая і інтэрнат. З 1964 году ў школе працуе літаратурны кружок для пачынаючых паэтаў «Маладыя каласкі».[1].

Этнаграфічна-літаратурны музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1963 годзе была адчынена школьная філія музэю Якуба Коласа, якую штогод наведвала каля 3-5 тысячаў экскурсантаў. У 2006 годзе быў заснаваны этнаграфічна-літаратурны музэй «Спадчынны куток», які адчыняў Міхась Міцкевіч, сын Коласа. Музэй налічвае 172 прадметы ў асноўным фондзе і 105 — у дадатковым. Маюцца тры экспазыцыі: «Мой родны кут…» — месцы, зьвязаныя з жыцьцём Якуба Коласа, Мікалаеўшчына — калыска паэта і яго землякоў, Мікалаеўшчына літаратурная.[1]. Адзін з галоўных аб’ектаў музэю — партрэт Коласа 1963 году аўтарства мастака Ўладзімера Стальмашонка, а таксама альбом зь вёскі Пінкавічы Пінскага раёну, дзе выкладаў у свой час пісьменьнік, у якім ёсьць успаміны тагачасных вучняў настаўніка[2].

Навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]