Шон Макбрайд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шон Макбрайд (анг. Seán MacBride) (26 студзеня 1904, Парыж — 15 студзеня 1988) — палітычны і грамадзкі дзяяч Ірляндыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1974), Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1977)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па адукацыі юрыст. У 30-40-я гг. займаўся журналістыкай і юрыдычнай практыкай. Займаў адказныя пасады ў шматлікіх міжнародных арганізацыях. З 1973 вярхоўны камісар ААН па Намібіі. Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1977).

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актыўны ўдзельнік барацьбы за незалежнасьць Ірляндыі. Падвяргаўся перасьледам ангельскіх уладаў. У 20-я гг. быў адным з кіраўнікоў Ірляндзкай рэспубліканскай арміі. У 1947-58 дэпутат ірляндзкага парлямэнту ад створанай ім (у 1936) Рэспубліканскай партыі (Клан на Поблахта). У 1948-51 міністар замежных справаў Ірляндыі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і рабоце Сусьветнага кангрэса (1973) і Сусьветнага форуму (1977) міралюбных сілаў у Маскве.