Шотэ Галіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азэм Галіца і Шотэ Галіца, каля 1920

Шотэ Галіца (па-альбанску: Shote Galica), пры нараджэньні Чэрыме Халіл Радзішэва (па-альбанску: Qerime Halil Radisheva; 1895, Радзішэвэ, Косава — 1927, Фушэ-Круя ў Альбаніі) — альбанская нацыяналістка з руху паўстанцаў-качакаў, мэтаю якіх было аб’яднаньне ўсіх альбанскіх земляў і падтрымка дэмакратычнага ўраду ў Альбаніі. Была абвешчана народнаю гераіняй Альбаніі. У барацьбе прымала ўдзел, карыстаючыся мужчынскім імем Чэрым.

Мела шасьцярых братоў, выйшла замуж за Азэма Галіцу ў 1915 годзе. Галіца брала ўдзел у дванаццацігадовай збройнай барацьбе. Удзельнічала ў 1919 годзе ў паўстаньні ў заходняй частцы Косава і з 1921 па 1923 год у баях з сэрбскімі салдатамі ў Юніку. Пасьля сьмерці мужа ў 1925 годзе стала лідэркай партызанскага руху. У ліпені 1927 году яна выйшла з партызанскай барацьбы і памерла празь некалькі месяцаў у паўночнай Альбаніі. За час барацьбы згубіла 22 сваякоў.

Вядомая ейная цытата:

« Жыцьцё бязь ведаў, як вайна бяз зброі. »

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Elsie, Robert (2004). Historical Dictionary of Kosova. The Scarecrow Press. стар. 63. ISBN 978-0-8108-5309-6.