Штутгарт (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штутгарт
Поўная назва Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893 e.V.
Заснаваны 1893
Горад Штутгарт, Нямеччына
Стадыён МГП-Арэна
Умяшчальнасьць: 60 449
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfb.de (ням.)​ (анг.)

«Штутгарт» (па-нямецку: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартовы клюб зь Нямеччыны з аднайменнага гораду. Пяціразовы чэмпіён Нямеччыны, трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны.

Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на МГП-Арэне, разьмешчанай у спартовым комплексе Нэкпарк. Камандай рэзэрву «Штутгарт II» у сэзоне 2023—2024 гадоў гуляе ў чацьвертай паводле значнасьці лізе.

«Штутгарт» зьяўляецца клюбам-таварыствам, які на верасень 2011 году налічваў 45 636 чальцоў. У дадатак да посьпехаў прафэсійных, аматарскіх і камандаў дзіцяча-юнацкага футболу, спартоўцы клюбу ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клюбе таксама ёсьць сэкцыі фістболу, хакею, настольнага тэнісу й сэкцыю падрыхтоўкі футбольных судзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя футбольнага клюбу пачалася ў канцы XIX стагодзьдзя, а заснаваны ён быў ў 1893 годзе, як студэнцкая рэгбійная каманда. Толькі амаль праз 20 гадоў у 1912 годзе клюб пачаў займацца футболам. Спартовая асацыяцыя Штутгарту, у якую ўваходзіць футбольны клюб, на сёньняшні дзень налічвае больш за 40 000 чальцоў. Але шырокую вядомасьць асацыяцыя атрымала менавіта дзякуючы спартовым дасягненьням футбольнай каманды, якая пяць разоў станавілася чэмпіёнам Нямеччыны й тройчы перамагала ў нацыянальным кубку.

У 1933 годзе клюб пераехаў на стадыён Нэкар, дзе і цяпер гуляе каманда. У тым жа годзе нацыстамі быў рэарганізаваны нямецкі футбол, у выніку чаго было ўтворана 16 футбольных лігаў, вядомых пад назовамі Гаўліга. «Штутгарт» спаборнічаў ў Гаўлізе Вюртэмбэргу, здабыўшы тытулы чэмпіёнаў рэгіёну ў 1935, 1937, 1938, 1940 і 1943 гадах. Толькі ў 1935 годзе штутгарцы ў плэй-оф нямецкага першынства як пераможцы Вюртэмбэргу дакрочылі да фіналу, але прагулялі клюбу «Шальке-04», які дамінаваў у краіне на той час. Праз Другую сусьветную вайну сыстэма лігаў скончыла сваё існаваньне. Цягам памянёнага часу галоўным супернікам быў іншы клюб, вядомы як «Штутгартэр Кікерс». Па вайне каманда брала ўдзел у Обэрлізе-Зюд, дзе здабывала перамогу ў 1946, 1952 і 1954 гадах. Каманда даволі часта прасоўвалася ў матчы плэй-оф, двойчы становячыся чэмпіёнамі краіны ў 1950 і 1952 гадах. У 1953 годзе «Штутгарт» у плэй-оф была другой, а ў 1954 годзе здабыў Кубка Нямеччыны. Другі кубак каманда выйграла ў 1958 годзе. Лідэрам дружыны ў той час быў нападнік Робэрт Шлінц. Не зважаючы на тое, што клюб быў даволі пасьпяховы ў тыя гады, аніводзін гулец ня быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай ФРН на чэмпіянат сьвету 1954 году, які апынуўся пераможным для немцаў.

Праз рост прафэсійнасьці ў спорце Нямецкі футбольны зьвяз пастанавіў замяніць рэгіянальныя спаборніцтвы на адзіную агульнанацыянальную прафэсійную лігу ў 1963 годзе. Дзякуючы добрым вынікам «Штутгарта» цягам 1950-х гадоў, каманда была запрошаная да навастворанай лігі, стаўшы адной з пачынальніцай Бундэсьлігі. Зьяўляючыся аматарскай арганізацыяй і дзякуючы слыннай швабскай ашчаднасьці, клюб пастанавіў не марнаваць грошы, і некаторыя гульцы працягвалі працаваць на паўсядзённай працы, сумяшчаючы яе з футболам. Клюб у наступныя гады звычайна фінішаваў у сярэдзіне табліцы. Адным зь лідэраў каманды таго часу быў францускі футбаліст Жыльбэр Грэс, які паходзіў з Страсбургу.

У 1973 годзе «Штутгарт» упершыню кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, дзе дакрочыў да паўфіналу турніру, дзе саступіў пераможцу турніру «Фэеноорду» (1:2, 2:2). У сярэдзіне 1970-х гадоў клюб трапіў у крызу, бо прапусьціў такія новыя тэндэнцыі ў футболе, як прыцягненьне спонсараў. Спробы зьмяніць клюбны лад праз закіданьне грошай не далі рады. «Штутгарт» спрабаваў выратавацца, але паводле вынікаў сэзону 1974—1975 гадоў страціў месца ў найвышэйшай лізе. Новы трэнэр Юрген Зундэрман прыцягнуў у клюб шэраг новых гульцоў, будуючы каманду вакол Отмара Гіцфэльда. Іншымі ключавымі гульцамі былі Карл-Гайнц Фёрстэр і Гансі Мюлер. Ужо праз два сэзоны ў Бундэсьлізе 2 «Штутгарт» вярнуўся ў эліту.

Маладая каманда карысталася папулярнасьцю сярод заўзятараў, але пакутавала ад недахопу досьведу. Сярэдняя наведвальнасьць клюбу ў канцы сэзону 1977—1978 гадоў, калі «Штутгарт» замацаваўся на чацьвертым месцы, была большай за 53 тысячаў гледачоў. Гэты рэкорд трымаўся ў лізе ажно да 1990-х гадоў. У 1978—1979 гадах дружына фінішавала на другім месцы. У 1980 годзе «Штутгарт» зноў спыніўся ў паўфінале Кубка УЭФА. У сэзоне 1983—1984 гадоў клюб, ачолены трэнэрам ГЭльмутам Бэнтгаўсам, здабыў свой чарговы тытул чэмпіёнаў Нямеччыны і першую перамогу ў Бундэсьлізе. У 1986 годзе каманда зьведала паразу ў фінале Кубка Нямеччыны, саступіўшы зь лікам 2:5 мюнхэнскай «Баварыі». У фінале Кубка УЭФА 1989 году, маючы ў сваім складзе Юргена Клінсмана «Штутгарт» саступіў італьянскаму «Напалі» (1:2, 3:3), чые колеры на той час абараняў Дыега Марадона.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Фабіян Брэдляў 1995
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Вальдэмар Антон (капітан) 1996
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёша Вагнаман 2000
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Магмуд Дауд (ар. Брайтан) 1996
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Анджэлё Штылер 2001
7 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Мітэльштэт 1997
8 Сьцяг Францыі ПА Энзо Міё 2002
9 Сьцяг Гвінэі Нап Сэру Гірасі 1996
10 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Чон Ву-Ён 1999
14 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Сыляс Катампа Мвюмпа 1998
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Паскаль Штэнцэль 1996
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Атакан Каразор 1996
17 Сьцяг Японіі ПА Генкі Харагуці 1991
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Джэймі Левэлінг (ар. Уніён) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Швайцарыі Аб Леонідас Штэргію (ар. Санкт-Гален) 2002
21 Сьцяг Японіі Аб Хірокі Іта 1999
23 Сьцяг Францыі Аб Дан-Аксэль Загаду 1999
25 Сьцяг Нямеччыны ПА Ліліян Эгляф 2002
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Дэніз Ундаў (ар. Брайтан) 1996
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыс Фюрых 1998
28 Сьцяг Даніі ПА Нікаляс Нарці 2000
29 Сьцяг Францыі Аб Антані Руо (ар. Тулюза) 2001
32 Сьцяг Нямеччыны ПА Рабэрта Масыма 2000
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Нюбэль (ар. Баварыя) 1996
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Ляўрын Ульрых 2005
40 Сьцяг Нямеччыны Нап Люка Раймунд 2005
41 Сьцяг Нямеччыны Бр Дэніс Займэн 2005
42 Сьцяг Нямеччыны Бр Флёрыян Шок 2001

Рэзэрвовая каманда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]