Штучны спадарожнік Зямлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макет штучнага спадарожніка Месяца «Клемэнтайн».

Штучны спадарожнік Зямлі (ШСЗ) — касьмічны лятальны апарат, выведзены на арбіту вакол Зямлі. У адпаведнасьці зь міжнароднай дамоўленасьцю касьмічны апарат называецца спадарожнікам, калі ён зрабіў ня менш як адзін абарот вакол Зямлі, інакш ён лічыцца ракетным (балістычным) зондам.

Рух штучных спадарожнікаў па сталай арбіце адбываецца пад узьдеяньнем толькі сілы прыцягненьня.

Хуткасьць спадарожніка на колавай арбіце залежыць ад масы плянэты, яе радыюсу і ад таго, як высока над паверхняй плянэты знаходзіцца спадарожнік.

У лік ШСЗ уваходзяць як аўтаматычныя, так і пілётныя касьмічныя апараты-спадарожнікі. У залежнасьці ад задачаў, якія выконваюць ШСЗ, іх падзяляюць на навукова-дасьледчыя, прыкладныя і вайсковыя.

Першы ў сьвеце ШСЗ быў пушчаны ў СССР 4 кастрычніка 1957, і стаў таксама першым штучным нябесным целам.

Спадарожнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]