Шумілаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумілаўка
польск. Szumiłówka
Шумілаўка
Першыя згадкі: 1580
Былая назва: Шуміволька
Мясцовая назва: Šumiłoŭka, Suminščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′3″ пн. ш. 22°59′48″ у. д. / 52.4175° пн. ш. 22.99667° у. д. / 52.4175; 22.99667Каардынаты: 52°25′3″ пн. ш. 22°59′48″ у. д. / 52.4175° пн. ш. 22.99667° у. д. / 52.4175; 22.99667
Шумілаўка на мапе Польшчы
Шумілаўка
Шумілаўка
Шумілаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шумі́лаўка (па-польску: Szumiłówka, па-падляску: Šumíłoŭka, Sumínščyna[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя. Шумілаўка з суседнімі Грабаркай і Вакуловічамі ствараюць адну вёску.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марыі і Магдаліны на Сьвятой Гары Грабарцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямяцічах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ўзгадваецца ў дакумэнце 1580 г., калі на рацы Машчонай пражываў млынар Ваўрын Суміна[1]. У міжваенны пэрыяд Вакуловічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 57 жыхароў (41 праваслаўных беларусаў і 16 палякаў-каталікоў)[3].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 198
  2. ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]