Шумілінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумілінскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шуміліна
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924 (99 гадоў таму)
Старшыня выканкаму Аляксандар Снараў
Афіцыйныя мовы Беларуская (родная 68,02%), расейская (родная 31,44%)
Мовы ва ўжытку Беларуская 21,16%, расейская 78,55% (размаўляюць дома)
Насельніцтва (2018)
17 808[1] (15-е месца)
Шчыльнасьць 10,5 чал./км²
Нацыянальны склад Беларусы — 92,24%, расейцы — 6,09%, іншыя — 1,67%
Плошча 1695,4[2] км² (13-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 177 м
 140 м
 110 м
Месцазнаходжаньне Шумілінскага раёну
Шумілінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-30
Паштовыя індэксы 211 2хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шумі́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 17 808 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шуміліна. Мяжуе з Полацкім, Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Віцебскім і Вушацкім раёнамі. Да 13 лістапада 1961 году называўся Сіроцінскім.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раёну пераважна раўнінная. Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, усходняя і паўднёва-ўсходняя — у межах Гарадоцкага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з усходу на захад. 85 % тэрыторыі на вышыні 130—150 м. Найвышэйшы пункт 177 м (за 2 км на поўнач ад вёскі Лескавічы), найбольш нізкая адзнака 110 м (урэз Дзьвіны). У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складаецца з паазерскіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладаў. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага, дняпроўскага, месцамі бярэзінскага зьледзяненьняў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў 50—80 мэтраў.

Карысныя выкапні: торф, цагляная гліна, жвір, будаўнічы пясок. У складзе сельскагаспарадчых угодзьдзяў пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы. Паводле мэханічнага складу глебы пераважна сугліністыя і супясчаныя.

Найбольшая рака Дзьвіна з прытокамі ОбальУсысай і Чарнаўкай) і Сечна. Гушчыня прыроднай рачной сеткі 0,45 км/км². Азёры на тэрыторыі Шумілінскага раёну: Будавесьць, Віцір, Гародна, Дабееўскае, Заронаўскае (Заронава), Княжно́, Круглік, Лезьвінка, Лескавічы, Мошня, Разван, Расалай, Сасноўскае, Сосна (Міхалова), Бубальскае, Хвоя і іншыя.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца геалягічны помнік прыроды Вялікі камень. Лясныя ўчасткі разьмяркоўваюцца па раёне нераўнамерна, больш у паўночнай і паўночна-заходняй, менш у паўднёва-ўсходняй частцы. У складзе лясоў хвоя, бяроза, елка і інш.

Ад 1960 году на паўночным захадзе раёну месьціўся Казьянскі заказьнік, чыя плошча на 2022 год перавышала 284 кв.км.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 25,8 тыс. чалавек; 2008 год — 21,4 тыс. чалавек; 2009 год — 20 716 чалавек[3] (перапіс); 2015 год — 18 806 чалавек; 2016 год — 18 263 чалавекі[4]; 2017 год — 18 093 чалавекі[5]; 2018 год — 17 808 чал.[1]

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статак кароў на пашы (2006 год)

Найбольшыя прадпрыемствы: СП «Вежа», ДРБУП-204, ААТ «Малако», Обальскі керамічны завод, Торфапрадпрыемства імя Даўмана, ААТ «Шумілінскі льнозавод» і ДЛГУ «Шумілінскі лясгас». Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасьці зерня і льну.

На сакавік 2012 году больш за 3300 сем’яў мелі ўласныя падсобныя гаспадаркі. На ўласных падворках было 717 кароваў. У 2000 годзе на прыватных падворках налічвалася больш за 3400 кароваў. У 2011 годзе на прыватных участках сабралі каля 95% ураджаю бульбы і 98% гародніны. Удзельная вага тавараў з уласных падсобных гаспадарак у агульным аб’ёме сельскагаспадарчых вырабаў раёну склала 30%[6].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2012 год у раёне было 9 сярэдніх, 3 базавыя, 1 пачатковая, 4 сярэднія школы-сады, 2 базавыя дзіцячыя сады-школы, 3 пачатковыя дзіцячыя сады-школы, Шумілінская раённая гімназія, у якіх навучалася 2733 навучэнцы. У Обальскай СШ і СШ № 1 Шуміліна працавалі 8 гімназічных і 3 ліцэйскія клясы.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Шумілінскага раёну

У межах раёну на ўліку стаялі 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 14 помнікаў археалёгіі (7 зь іх рэспубліканскага значэньня), 3 помнікі архітэктуры, 91 помнік гісторыі (22 зь іх рэспубліканскага значэньня).

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Аляксандар Пукшанскі. Хто захоча, той заробіць // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шумілінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў