Шчасьце (Украіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шчасьце (горад)»)
Шчасьце
укр. Щастя
Царква сьвятой Кацярыны
Царква сьвятой Кацярыны
Герб Шчасьця
Дата заснаваньня: XVIII стагодзьдзе
Места з: 1963
Краіна: Украіна
Вобласьць: Луганская
Раён: Новаайдарскі
Мэр: Вадзім Жыўлюк
Плошча: 1,11 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць:  13 105 чал.[1]
шчыльнасьць: 11 806,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 642
Паштовы індэкс: 91483
КОАТУУ: 4410161400
Нумарны знак: BB, НВ / 13
Геаграфічныя каардынаты: 48°44′17″ пн. ш. 39°13′52″ у. д. / 48.73806° пн. ш. 39.23111° у. д. / 48.73806; 39.23111Каардынаты: 48°44′17″ пн. ш. 39°13′52″ у. д. / 48.73806° пн. ш. 39.23111° у. д. / 48.73806; 39.23111
Шчасьце на мапе Ўкраіны
Шчасьце
Шчасьце
Шчасьце
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.schastye-rada.gov.ua/

Шча́сьце (па-ўкраінску: Щастя) — места ў Луганскай вобласьці, места-спадарожнік Луганску, падпарадкаванае Луганскай мескай радзе. Знаходзіцца на левым беразе ракі Северскі Данец. Насельніцтва на 2011 год — 13 105 асобаў. Асноўны прамысловы аб’ект — Луганская цеплавая электрастанцыя.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Места паўстала ў 1963 на месцы вёскі, заснаванае прыгоннымі-ўцекачамі ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. У 1754 року імпэратрыца Кацярына II падаравала землі, прылеглыя да Данца, і сялянаў свайму прыдворнаму — Рыгору Кавалінскаму. Ад прозьвішча ўласьніка вёска «ў народзе» стала называцца Кавалінкаю.

Паводле зьвестак на 1864 рок у казённай вёсцы Старабельскага павету Харкаўскай губэрні жыло 510 асобаў (250 мужчынскай стаці й 260 — жаночай), налічвалася 49 дваровых гаспадарак[2].

Па стане на 1885 рок — у Стараайдарскай воласьці, 661 жыхар, 96 дваровых гаспадарак[3].

Паводле перапісу 1897 року колькасьць жыхароў узрасла да 830 асобаў (420 мужчынскай стаці і 410 — жаночай), зь якіх усе — праваслаўнае веры[4].

Паводле зьвестак 1914 року — 1230 жыхароў[5]. Дзейнічала 2-клясная парафіяльная школа. У гэтым жа годзе памешчык Пятро Кавалінскі з жонкай Кацярынай пабудавалі цагляны Сьвята-Кацярынінскі храм.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc)
  2. ^ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с, (код 3120)
  3. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
  4. ^ Населенныя мѣста Россійской Имперіи в 500 и болѣе жителей съ указаніем всего наличнаго въ них населенія и числа жителей преобладающихъ вѣроисповѣданій по даннымъ первой всеобщей переписи 1897 г. С-Петербург. 1905. — IX + 270 + 120 с, (стор. 1-252)
  5. ^ Харьковскій календарь на 1914 годѣ. Изданіе Харьковскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. Харьковъ. Типографія Губернскаго Правленія. 1914. VI+86+84+86+26+116+140+44 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчасьце (Украіна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў