Шылела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Irische Shillelagh.jpg

Шыле́ла, або шыля́ла (па-ангельску: shillelagh, shillalah), або блэктарн (літар.: чорны торн), або «ірляндзкая дубінка» — традыцыйная зброя, спартовы снарад, сродак ірляндзкага бою на дубінкі (бата), прадмет культуры ірляндзкага народу. Наогул, пад агульнай назвай «ірляндзкай дубінкі» існавалі розныя ўстаноўленыя віды. Адзін з асноўных і найбольш вядомых — драўляны кій даўжынёю каля 1,2 м (чатыры футы), абавязкова прамы і аднолькавы таўшчынёю і тугасьцю ўздоўж сябе. Найлепшым матэрыялам традыцыйна лічыўся чорны торн (адсюль адна з назваў), але таксама ўжываліся ясень, дуб, арэх.