Шылэле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шылэле
лет. Šilalė
Шылэле
Герб Шылэле Сьцяг Шылэле
Першыя згадкі: XVІ стагодзьдзе
Горад з: 1952
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча: 3,5 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 4917 чал.
шчыльнасьць: 1404,86 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 449
Паштовы індэкс: LT-75136
Геаграфічныя каардынаты: 55°29′30″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 55.49167° пн. ш. 22.18333° у. д. / 55.49167; 22.18333Каардынаты: 55°29′30″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 55.49167° пн. ш. 22.18333° у. д. / 55.49167; 22.18333
Шылэле на мапе Летувы
Шылэле
Шылэле
Шылэле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.silale.lt/

Шылэ́ле (па-летувіску: Šilalė) — горад на захадзе Летувы, знаходзіцца ў Таўроскім павеце, за 30 км на поўнач ад Таўрогаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Назва мае паходжаньне ад летувіскага слова «лясок».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў пачатку XVI стагодзьдзя. З 1522 году тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылэле атрымалі гандлёвы прывілей. У XVIII—ХІХ стагодзьдзях паселішча належала Пілсудзкім і Білевічам.

У канцы ХІХ стагодзьдзя ў паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам была зьнішчана большасьць пабудоваў. У 1919 годзе Шылеле апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе трапіў у склад СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шылэле ў 1952 годзе атрымаў гарадзкія правы, а герб у 2001 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шылэлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў