Шэвінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Шэвінка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 342 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Шэ́вінка, Заро́наўка — рака ў Шумілінскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 342 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Прытокі — Пестуніца і Вужніца (леваруч).

Выцякае пад назвай Заронаўка з Заронаўскага возера на тэрыторыі Шумілінскага раёну, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Сімонаўшчына Віцебскага раёну, вусьце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лукі Віцебскага раёну. Цячэ заходнімі схіламі Віцебскага ўзвышша і Полацкай нізінай, праз возера Шэвіна[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 409

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 409