Шэйн Лонг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шэйн Лонг
Шэйн Лонг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1987 (27 гадоў)
Гортнагу, Ірляндыя
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гал Сіці
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2011
2011—2014
2014—
Корк Сіці
Рэдынг
Ўэст Бромўіч Альбіён
Гал Сіці
1 (0)
174 (44)
81 (19)
3 (2)
Нацыянальная зборная
2007— Ірляндыя 43 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
8 лютага 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
22 лістапада 2013.

Шэйн Патрык Лонг (па-ангельску: Shane Patrick Long; 22 студзеня 1987, Гортнагу, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюба «Гал Сіці» й нацыянальнай зборнай Ірляндыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзяцінстве быў талінавітым гэрлерам, і ў складзе каманды «Тыпэрэры GAA» удзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірляндыі па гэрлінгу.

«Корк Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лонг быў заўважаны футбольным трэнэрам «Корк Сіці» Пэтам Доланам, і, з 1 ліпеня 2004 года Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сэзона 2005 года, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Даміен Рычардсан. Новы трэнэр заўважыў талент маладога нападніка й дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірляндыі ў сакавіку 2005 года.

«Рэдынг»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 году. Першая ягоная гульня за ангельскі клюб адбылася 17 красавіка 2006 года ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1).

«Ўэст Бромўіч Альбіён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2011 года Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клюбам «Ўэст Бромўіч Альбіён», дзе выступае ў кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол.

«Гал Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 студзеня 2014 году Лонг падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракт не была аб’яўлена[1]. Дэбютаваў за новы клюб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе гульцы «Галу» трывалі паразу зь лікам 1:0[2]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнгэму» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Ангельшчыне ў сэзоне 2005—2006 гадоў прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірляндыі[3]. З-за траўмаў ягонага таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла й гульца «Сандэрлэнда» Стывэна Эліёта[4], Лонг атрымаў шанец выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Long Signs For The Tigers. Hull City AFC.
  2. ^ Crystal Palace Hull. BBC Sport
  3. ^ Republic of Ireland: Under 19 - Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірляндыі
  4. ^ Long ready to make Republic debut. BBC Sport
  5. ^ San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шэйн Лонгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў