Ы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы Ы
Ыы
Выява
  Џ Ш Щ Ъ Ы Ь Ҍ Э Ю  
Беларускі альфабэт:
 Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я 
У лацінцы Y · y
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [ɨ], [ɯ], [ə]
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter yeru
cyrillic small letter yeru
Юнікод Ы: U+042B
ы: U+044B
HTML Ы‎: &#1067, &#x42b
ы‎: &#1099, &#x44b
UTF-16 Ы‎: 0x42B
ы‎: 0x44B
URL-код Ы: %D0%AB
ы: %D1%8B
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ы, ы (курсіў: Ы ы) — 28-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў расейскім (29-я) і русінскім альфабэтах (15-я). Паходзіць з стараславянскага альфабэту. Ёсьць лігатурай.

У іншых нацыянальных славянскіх кірылічных альфабэтах адсутнічае (у сучасных паўднёваславянскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але літару Ы з сэрбскага і баўгарскага альфабэтаў прыбралі толькі ў XIX стагодзьдзі; а ва ўкраінскім альфабэце замест літары Ы выкарыстоўваецца И). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьмовасьцях неславянскіх моваў.

Лічбавае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ы ня мае лічбавага значэньня.