Эдальскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдальскі замак
Ēdoles pils
Статус дзейны
Тып замак
Месцазнаходжаньне Эдальская воласьць, Кулдыскі край
Замоўца Біскуп Пілтэнэ
Пачатак будаўніцтва XIII стагодзьдзе
Памер 280пкс
Каардынаты 57° пн. ш. 21° у. д. / 57° пн. ш. 21° у. д. / 57; 21Каардынаты: 57° пн. ш. 21° у. д. / 57° пн. ш. 21° у. д. / 57; 21
Эдальскі замак на мапе Латвіі
Эдальскі замак
Эдальскі замак
Эдальскі замак
http://edolespils.lv/

Э́дальскі за́мак (па-латыску: Ēdoles pils, па-нямецку: Schloß Edwahlen) — нэагатычны замак у Эдальскай воласьці на беразе Эдальскага возера, у гістарычнай вобласьці Курляндыі ў заходняй Латвіі. Нацыянальная архітэктурная і археалягічная славутасьць.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак быў пабудаваны для біскупа Пілтэнэ паміж 1264 і 1267 рокамі[1]. У XVI стагодзьдзі перабудаваны, і ад 1561 да 1920 быў ва ўласнасьці балтыйскага нямецкага роду фон Бэраў[1].

У XVIII стагодзьдзі замак быў разбудаваны, а ў 1835—1841 перабудаваны ў нэагатычным стылі, адным зь першых у Курзэмэ[1]. У часе першай расейскай рэвалюцыі пашкоджаны пажарам[2]. У 1906—1907 у адным з кутоў палацу былі прыбудаваныя памяшканьні для прыслугі і вежа[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Latvijas Piļu un Muižu asociācija Edole Castle (анг.). Latvijas Piļu un Muižu asociācija. Праверана 15 жніўня 2012 г.
  2. ^ Stephen Baister, Chris Patrick. Latvia, 5th. — Bradt Travel Guides, 1 лістапада 2007. — С. 179-. — ISBN 978-1-84162-201-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Zarāns, Alberts Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia. — Riga: 2006. — ISBN 9984-785-05-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдальскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў